На мінскім паркінгу аўто прабіла сценку і звалілася на эскалатар. 21.by

На мінскім паркінгу аўто прабіла сценку і звалілася на эскалатар

27.03.2020 09:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здарэнне ў "Арэна-сіці" / minsk.mchs.gov.by

26 сакавіка ў 22:55 мінскім ратавальнікам затэлефанаваў ахоўнік гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Арэна-сіці". Ён распавёў пра ДТЗ на паркінгу цэнтра.

Як паведамляе прэс-служба МНС, легкавік "Рэно Сафран", выязджаючы з парковачнага месца падземнай аўтастаянкі, урэзаўся ў цагляную перагародку, прабіў яе і зваліўся на эскалатар.

Пры здарэнні была пашкоджаная цагляная перагародка на плошчы 10 квадратных метраў, участак эскалатара, элементы падвеснай столі над ім на плошчы 20 квадратных метраў і элементы дэкаратыўнага аздаблення сцяны.

Пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Ратавальнікам спатрэбілася больш за тры гадзіны, каб дастаць легкавы аўтамабіль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне ў "Арэна-сіці" / minsk.mchs.gov.by 26 сакавіка ў 22:55 мінскім ратавальнікам затэлефанаваў ахоўнік гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Арэна-сіці". Ён распавёў пра ДТЗ на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика