Беларускiя НДА прынялi заяву па справе Сеяргея Сацука
30.03.2020 12:02
—
Разное
|
Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняў заяву ў сувязі з затрыманнем галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука. Каардынацыйнага камітэту Беларускай нацыянальнай платформы Менск 27 сакавіка 2020 году 25 сакавіка ў Менску супрацоўнікамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю быў затрыманы журналіст і галоўны рэдактар сеткавага выдання Сяргей Сацук. 26 сакавіка супрацоўнікі названага вышэй дзяржаўнага органу здзейснілі выманне дакументаў у рэдакцыі «Ежедневника». ад сваякоў і калегаў Сяргея Сацука, яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару паўторна, ці шляхам вымагальніцтва, ці групай асобаў па папярэдняй змове, ці ў буйным памеры), пакаранне паводле якога прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Прадстаўнікам арганізацыяў грамадзянскай супольнасці Беларусі Сяргей Сацук вядомы як прынцыповы і адданы сваёй прафесіі журналіст, які, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, што склаліся ў медыя-сектары нашай краіны, цягам гадоў працуе ў жанры журналісцкіх расследаванняў. Адна з апошніх яго гучных працаў — у выданні «Ежедневник» пра карупцыю ў сістэме Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Пазней шматлікія фігуранты гэтых матэрыялаў Сяргея Сацука былі асуджаныя да турэмных тэрмінаў за карупцыйныя злачынствы. Гэтыя журналісцкія расследаванні Сяргея Сацука выклікалі хвалю пра яго ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, у якіх галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» абвінавачвалі ў напісанні замоўных артыкулаў. , якое Сяргей Сацук у жніўні 2019 году даў інтэрнэт-газеце «Naviny.by», а таксама тэксту, які 26 сакавіка 2020 году быў апублікаваны на , журналіст неаднаразова атрымліваў пагрозы праз сваю журналісцкую дзейнасць. Улічваючы гэтыя факты, Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выказвае поўнае падтрыманне і салідарнасць з ад 26 сакавіка 2020 году і патрабуе неадкладнага вызвалення Сяргея Сацука і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні яго. Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняў заяву ў сувязі з затрыманнем галоўнага...
|
|