З надзейнымі кадрамі любая справа – па сілах. 21.by

З надзейнымі кадрамі любая справа – па сілах

23.04.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяўба збожжавых і зернебабовых у ААТ “Дабаснянскае” была праведзена ў найлепшыя агратэхнічныя тэрміны. І зараз на палетках сельгасарганізацыі па-ранейшаму ажыўлена. Вядуцца сяўба цукровых буракоў, падсеў траў, вывазка і ўнясенне арганікі, падкормка раслін, іх апрацоўка ад хвароб і шкоднікаў, апрацоўка глебы. Менавіта такую карціну ўбачылі журналісты “раёнкі”, калі ў аўторак наведаліся ў сельгаставарыства.



На здымку: механізатары Уладзімір Казлоўскі і Іван Зубаў заняты на ўнясенні і пагрузцы арганікі.



Віктар Палякоў заняты на падсеве траў.



Рыгор Шэлегаў на сяўбе цукровых буракоў.



Алег Сосаў рыхтуе глебу для сяўбы.

Аб праводзімых работах, зробленым і планах на перспектыву расказаў дырэктар ААТ “Дабаснянскае” Аляксандр Вербінаў і на службовым аўтамабілі правёз па палях, дзе шчыруюць механізатары.
Сёлета яравы збожжавы і зернебабовы клін склаў 240 га: на 110 га размешчаны ячмень, на 80 га – гарох з аўсом, на 50 – авёс. На 30 га паклалі ў глебу зярняты рэдзькі маслічнай, на 40 га будзе проса на зерне.
Сяўбу гэтых культур даверылі аднаму з самых вопытных і адказных механізатараў – Міхаілу Галомзіку, за плячыма якога – больш за два дзесяцігоддзі земляробскай справы. Зараз працаўнік заняты на сяўбе проса, падсеве траў. Віктар Палякоў таксама падсявае травы па азімых культурах.
Не менш важная справа – падрыхтоўка глебы. Палі сельгаставарыства, дзе мы пабывалі, паўсюль роўныя, а глеба – нібыта дыхае. Як адзначыў Аляксандр Вербінаў, заслуга ў гэтым Уладзіміра Скрыганава, які быў заняты на ворыве, і Алега Сосава – ён рыхтуе глебу для сяўбы. Сёлета Алег Міхайлавіч працуе яшчэ з большым задавальненнем, а прычына таму – новы агрэгат, набыты дабаснянцамі, – 18-мятровая барана, якая ўзбівае глебу, робячы яе лёгкай і пушыстай. Па такім апрацаваным полі сеяць будзе ў радасць.
Уладзіміру Скрыганаву зараз даверылі яшчэ адзін немалаважны ўчастак – з меліярацыйнымі дыскамі ён будзе апрацоўваць “няўдобіцы”, каб у будучым гаспадарка змагла ўвесці іх у севазварот.
Адна справа – пасеяць культуры, але не менш важная – своечасова і якасна іх дагледзець, падкарміць, апрацаваць ад хвароб і шкоднікаў. Унясеннем КАС на “Юніпорт” займаецца Барыс Паўлюц, Вадзім Ганчароў на “Расе” ўносіць мачавіну. На падвозцы мінеральных угнаенняў – адзін з пастаянных лідараў раённага спаборніцтва на палявых работах – Мікалай Асташоў. Дарэчы ГАЗ-53, на якім ён працуе, “размяняў” ужо трэці дзясятак, але ў надзейных руках вадзіцеля тэхніка заўсёды спраўная і дагледжаная.
Актыўнымі тэмпамі вядуцца работы па сяўбе цукровых буракоў. Пасадкай прыбытковай культуры займаецца Рыгор Шэлегаў.
Значную стаўку робяць мясцовыя аграрыі на “царыцу палёў”, пад якую плануюць адвесці 800 га, з якіх 270 га ўвосень будзе ўбрана на зерне.
Механізатарскае звяно ўжо правяло вывазку і ўнясенне арганікі на палеткі, дзе размесціцца кукуруза. Займаліся гэтай справай Уладзімір Казлоўскі, на пагрузцы – Іван Зубаў. Спадзяюцца тут на важкія намалоты кукурузы і на густую зялёную масу, таму імкнуцца максімальна захаваць тэхналогію вырошчвання гэтай сельгаскультуры.
Як адзначыў Аляксандр Вербінаў, выкарыстанне плюшчанай кукурузы ў рацыёне грамадскага статка дазволіла ім атрымаць прыбаўку па надоях малака. А гэта дадатковыя сродкі для паляпшэння фінансавага стану сельгаставарыства, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Дарэчы, у гэтым накірунку дабаснянцы папрацавалі вельмі добра: іх машына-трактарны парк за мінулы год – пачатак бягучага папоўніўся збожжа­ўборачным камбайнам, трактарам Беларус-3522, сеялкамі СПУ-6 і “Манасем” для сяўбы цукровых буракоў і кукурузы, двумя кормараздатчыкамі, бараной, плугамі ПП-9-40, у хуткім часе набудуць і спецыяльную прыстаўку для ўборкі кукурузы на зерне. З дапамогай гэтай тэхнікі палявыя работы тут праводзяць хутка, з захаваннем тэхналогій.
На належным узроўні нала­джана забеспячэнне раслінаводчай галіны якасным насенным матэрыялам: пастаянна вядзецца гатункаабнаўленне, набываюцца зерне і іншыя культуры класаў “суперэліта” і “эліта”. Тое, што нарыхтоўваюць самі, абавязкова правяраюць у лабараторыях.
Радуе кіраўніцтва і агранамічную службу густая зеляніна палёў, дзе растуць азімыя культуры, плошчы якіх мінулай восенню былі значна павялічаны – да 1236 га. Прычына таму – найбольшая іх устойлівасць, у параўнанні з яравымі, да знешніх фактараў і пагодных умоў. Зараз клапоцяцца пра падкормку азімых, іх апрацоўку ад хвароб.
Па словах дырэктара сель­гас­таварыства, работа рас­лінаводчай галіны нацэлена на забеспячэнне грамадскага статка якаснай кармавой базай. З гэтай мэтай сёлета да 500 га будуць павялічаны плошчы пад пасевы люцэрны, якая стане высокабялковым кормам для жывёлы. Выкарыстоўваюць насенне нямецкай, сербскай і расійскай селекцыі, якое добра сябе зарэкамендавала.
За апошні час грамадскі статак сельгаставарыства павялічыўся на 360 галоў, а, значыць, і патрэба ў кармах узрасла. Мясцовыя раслінаводы ўпэўнены, што жывёла будзе забяспечана імі поўнасцю і нават з запасам. Яны прыкладаюць для гэтага ўсе намаганні.
Кіраўніцтва “Дабаснянскага” імкнецца матэрыяльна зацікавіць механізатараў да добрасумленнага стаўлення да даручанай справы, а таксама стварыць для іх належныя ўмовы працы і адпачынку. Усе ўдзельнікі палявых работ забяспечаны гарачымі абедамі, спецвопраткай. З мэтай павышэння кваліфікацыі кадры праходзяць дадатковае
абучэнне, прычым за сродкі гаспадаркі.
Наперадзе ў спецыялістаў і земляробаў нямала клопатаў, але ёсць усе падставы спадзявацца, што з пастаўленымі задачамі тут справяцца выдатна.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяўба збожжавых і зернебабовых у ААТ “Дабаснянскае” была праведзена ў найлепшыя агратэхнічныя тэрміны. І зараз на палетках сельгасарганізацыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика