Вясна – спрыяльны перыяд для навядзення санітарнага парадку і правядзення работ па добраўпарадкаванні вытворчых аб’ектаў, прылягаючых тэрыторый, двароў, паркаў і сквераў.
Рабіць утульным і прыгожым горад ці вёску, у якіх мы жывем і працуем, падтрымліваць у іх чысціню і парадак – важная задача для кожнага, хто неабыякава ставіцца да малой радзімы і грамадства. З мэтамі прывіць любоў да роднага краю і жаданне рабіць яго ўтульным і прыгожым у нашым раёне кожная пятніца аб’яўлена адзіным санітарным днём.
Працаўнікі філіяла СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” актыўна ўключыліся ў работу па добраўпарадкаванні прылягаючай тэрыторыі. Суботнік наладзілі ў пятніцу, 17 красавіка. Разам з калектывам гаспадаркі шчыравалі працаўнікі ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, Баравіцкай СШ, а таксама Жыліцкага сельгаскаледжа. Задач было запланавана шмат, таму кіраўніцтва філіяла звярнулася да іх за дапамогай.
Папрацавалі добра, фронт работ выканалі значны. Пафарбавалі і зрабілі абвалоўванне воданапорнай вежы, павысякалі дробную расліннасць, спілавалі аварыйныя дрэвы, згрэблі і ўбралі мінулагодняе лісце і смецце, адрамантавалі штыкетнік. Абнавілі новымі фарбамі знак з назвай сельгаскааператыва, які стаіць уздоўж трасы Магілёў – Бабруйск. Цяпер ён вітае праязджаючых бляскам і яркасцю.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.