У Верхнядзвінску судзяць хлопца, які параніў двух міліцыянтаў. 21.by

У Верхнядзвінску судзяць хлопца, які параніў двух міліцыянтаў

15.07.2020 13:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Глеб Т.

У судзе Верхнядзвінскага раёна разглядаецца справа Глеба Т., 18-гадовага жыхара Смаргоні, які 1 студзеня 2020 года напаў на пастарунак у Верхнядзвінску і параніў двух міліцыянтаў. Інфармацыі пра працэс мала — знаёмыя Т. кажуць, што вакол справы ўтварыўся вакуум.

Ідзе судовае разбіральніцтва, справа ў працэсе разгляду. Калі вас цікавяць нейкія пытанні — сваякі ведаюць усю інфармацыю, — распавядае Еўрарадыё старшыня Верхнядзвінскага суда Людміла Каваленка.

Сваякі Глеба на кантакт са СМІ не ідуць. Тата хлопца, прадпрымальнік са Смаргоні, на званкі не адказвае. Мама і зусім абарвала ўсе ранейшыя кантакты.

Яна змяніла нумар, месца жыхарства, не кантактуе ні з кім. Нават з суседкай, з якой была вельмі дружнай, — распавядае пра маці Глеба Т. яго былая настаўніца. — Яе няма ў Смаргоні. Яна і раней працавала ў школе Маладзечанскага раёна. Магчыма, там яе бацькі і яна жыве ў іх.

Я не разумею такой засакрэчанасці ад людзей, якія шчыра перажываюць за Глеба. Параноя нейкая. Вы ж бачыце, як хутка гэтую справу звялі на нуль. Хоць адразу і міністэрства, і ўсе на свеце лезлі. А потым — вакуум...

Паводле версіі сілавікоў, Глеб Т. 1 студзеня 2020 года напаў на Верхнядзвінскі РАУС. Ён кінуў дзве бутэлькі з гаручай вадкасцю ў будынак Дэпартамента аховы (падпаліць яго ў хлопца не атрымалася), а потым напаў з нажом на двух міліцыянтаў, якіх сам жа і выклікаў сябе затрымаць.

Т. была прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Да нядаўніх часоў нават тыя, хто цесна з ім меў зносіны, думалі, што ён праходзіць лячэнне.

Незадоўга да нападу Глеб быў адлічаны з Полацкага ўніверсітэта. Афіцыйна — за рэгулярную адсутнасць на занятках. Пасля гэтага хлопец запісаў маніфест (яго да гэтага часу можна прачытаць у яго Тэлеграм-канале). Тэкст радыкальны — там пра легалізацыю прастытуцыі, наркотыкаў і гладыятарскіх баёў, кастрацыю злачынцаў, стварэнне касты "прывілеяваных грамадзян". На злачынства яго штурхнулі адсутнасць аднадумцаў і расчараванне ў навакольным свеце.

Еўрарадыё працягвае сачыць за працэсам Глеба Т.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Глеб Т. У судзе Верхнядзвінскага раёна разглядаецца справа Глеба Т., 18-гадовага жыхара Смаргоні, які 1 студзеня 2020 года напаў на пастарунак у Верхнядзвінску і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика