Кореличчина присоединилась к общеобластной акции “Маёй сілы крыніца — родны край — Беларусь”. 21.by

Кореличчина присоединилась к общеобластной акции “Маёй сілы крыніца — родны край — Беларусь”

29.07.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Карэліцкім раёне стартавала агульнаабласная акцыя “Маёй сілы крыніца — родны край — Беларусь”. Як расказала дырэктар раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік, на працягу двух тыдняў для жыхароў і гасцей раёна адбудзецца шэраг цікавых падзей, якія дапамогуць не толькі займальна правесці вольны час, але і лепш пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі.

Так, 28 ліпеня каля раённага Цэнтра культуры мінакоў сабрала этна-вечарынка “Спадчына продкаў”. Канцэртную праграму зладзіў эстрадны калектыў “Ятранка” з Дзятлава, а пад мілагучныя беларускія спевы майстар-клас па ткацтву традыцыйных паясоў правяла майстар-метадыст раённага Дома рамёстваў Вольга Крышэнь.



— Нашы продкі падзялялі паясы на паўсядзённыя і святочныя, — расказвае майстрыха. — Іх насілі не толькі дарослыя, але і дзеці. Галоўная функцыя любога поясу — абярэг ад злых сіл. Даўней беларусы плялі паясы як уручную, так і на спецыяльных дошчачках, калодках. І сёння мы ў нашым Доме рамёстваў спрабуем адрадзіць тэхніку пляцення, якой раней валодалі майстры.

Дарэчы, сама Вольга настолькі захапілася гэтай ідэяй, што замовіла праз інтэрнэт ткацкі станок, на якім спрабуе ткаць паясы. Майстры Дома рамёстваў у верасні плануюць наладзіць работу гуртка для дзяцей, дзе юныя карэліччане змогуць самі навучыцца ткаць і плесці паясы, як некалі іх прабабулі.


Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Карэліцкім раёне стартавала агульнаабласная акцыя “Маёй сілы крыніца — родны край — Беларусь”. Як расказала дырэктар раённага Цэнтра культуры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика