Аб падтрымцы выбаркамаў. 21.by

Аб падтрымцы выбаркамаў

04.08.2020 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб арганізацыі бяспекі іх работы. Аб гэтым ён заявіў 1 жніўня на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.


“Наталля Іванаўна, я вас папрашу як начальніка штаба ўжо нашай перадвыбарнай кампаніі абавязкова перагаварыць з губернатарамі. Удакладніце, якая, акрамя матэрыяльных сродкаў, патрэбна падтрымка. Асаблівую ўвагу папрашу звярнуць вас, ды і Віктар Уладзіміравіч (Шэйман. — Заўвага БелТА) у гэтым плане можа дапамагчы, — забеспячэнне бяспекі на выбарчых участках. Таму што мне ўсё часцей і часцей паступае інфармацыя аб тым, што не ўсюды ў нас спакойна хочуць правесці прэзідэнцкія выбары. А арганізаваць бяспеку на кожным участку — наш святы абавязак, — падкрэсліў беларускі лідар. — Вы бачыце, што робіцца вакол. Няхай пакрычаць, пашумяць. Празмернасцей быць не павінна. Не павінна быць так, што яны пачнуць нас крытыкаваць за тое, што мы выкарыстоўваем момант, каб недзе некага абмежаваць. Ёсць закон, згодна з законам павінна ісці перадвыбарная агітацыя і работа ўся”.

Звяртаючыся да кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трэба аказаць усялякую падтрымку выбаркамам. “Я аб гэтым гаварыў яшчэ ў пачатку выбарчай кампаніі, не толькі Цэнтральнай выбарчай камісіі (матэрыяльную, яшчэ якую-небудзь), але і ўдакладніць на месцах. Магчыма, людзі маюць патрэбу ў нейкай дапамозе. Трэба звязацца з губернатарамі”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

“Віктар Уладзіміравіч — матэрыяльная частка, Наталля Іванаўна — арганізацыйная частка. Удакладніце ў Лідзіі Міхайлаўны Ярмошынай (кіраўнік Цэнтрвыбаркама. — Заўвага БелТА), якая патрэбна падтрымка ёй і на месцах. Калі трэба, каб я падключыўся, тэрмінова мяне праінфармуйце”, — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб арганізацыі бяспекі іх работы. Аб гэтым ён заявіў 1
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика