Владимир Некляев обратился к Кочановой: «Уйдите, хотя бы ради женской солидарности». 21.by

Владимир Некляев обратился к Кочановой: «Уйдите, хотя бы ради женской солидарности»

14.08.2020 09:33 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поэт и политик обратился к чиновнице.

Владимир Некляев обратился к Кочановой: «Уйдите, хотя бы ради женской солидарности»

«Старшыня Савета Рэспублікі спадарыня Качанава, якая раней казала, што сыйдзе разам са сваім прэзідэнтам, цяпер кажа, што яе прэзідэнт «пачуў голас народа», – пiша Уладзімір Някляеў. – Адкуль ён голас народа пачуў? З турмы на Акрэсціна, дзе ў камеры на 4 чалавекі турэмшчыкі ўпіхвалі, трамбавалі па 40?!.



Брест, август 2020

Вы ўяўляеце гэта, спадарыня Качанава? Наўрад ці. Гэта не проста цесната, гэта катаванне, прыдуманае энкэвэдыстамі ў сталінскія часы, і называецца яно “баня”. Уявіце сабе, спадарыня Качанава, сорак жанчын, якія, пакуль вы сядзелі на бідэ, качаліся з усімі сваімі жаночымі праблемамі адна на адной у камеры памерам з вашу прыбіральню, знемагаючы ў духаце, поце, смуродзе, заклінаючы турэмшчыкаў даць магчымасць хоць трохі памыцца – і чуючы ў адказ: “Крывёй падмывайцеся, курвы!”



І гэта яшчэ не ўсё, яшчэ не самае страшнае, спадарыня Качанава. Сустрэньцеся з тымі, каго без ніякай іх віны кінулі за краты ў нечалавечы жах і здзек, яна вам раскажуць... І запрасіце на сустрэчу з імі “не крыважэрнага” міністра карнікаў Караева, які “гатовы ўзяць на сябе адказнасць” за тое, што выраблялі з народам ягоныя дубаломы. Дык няхай ён возьме на сябе адказнасць за гэтых жанчын у турме! І няхай застрэліцца, калі ён афіцэр!..

Ваш прэзідэнт, спадарыня Качанава, прайграў выбары. З трэскам. І голас народа кажа адно: “Сыходзь!” У народа новы прэзідэнт. Дарэчы, жанчына. І калі ўжо вы паабяцалі сыйсці разам з вашым прэзідэнтам, дык сыйдзіце хоць бы дзеля жаночай салідарнасці.

Фото из редакционного архива

 
Теги: Брест
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика