Будаўніцтва гаражоў і аўтастаянак будзе таннейшым
21.08.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 21 жнiўня падпiсаў Указ № 427 "Аб патанненнi будаўнiцтва гаражоў i аўтамабiльных стаянак". Гэтым Указам прадугледжваецца вызваленне ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць абаротаў па рэалiзацыi толькi што пабудаваных на тэрыторыi Беларусi гаражоў i аўтастаянак (доляў у праве ўласнасцi на аўтастаянку) забудоўшчыкам, гаражным кааператывам, а таксама кааператывам, якiя ажыццяўляюць эксплуатацыю аўтастаянак. Акрамя таго, прадугледжваецца вызваленне ад абкладання ПДВ абаротаў па будаўнiцтве названых аб'ектаў i адлiчэнняў у iнавацыйны фонд па iх. Гэтыя меры дазволяць зменшыць кошт будаўнiцтва i рамонту гаражоў i аўтастаянак на 18 %. Выдзяленне юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам зямельных участкаў пад гаражы i стаянкi будзе ажыццяўляцца без правядзення аўкцыёну на права заключэння дагавораў арэнды. Органы мясцовага кiравання будуць самастойна ў вызначаным парадку прымаць рашэннi аб iх выдзяленнi па заяўным прынцыпе. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |