Уладзiмiр Макей i Ганс-Ёган Шмiт абмеркавалi пытаннi супрацоўнiцтва Беларусi i АБСЕ. 21.by

Уладзiмiр Макей i Ганс-Ёган Шмiт абмеркавалi пытаннi супрацоўнiцтва Беларусi i АБСЕ

02.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Макей сустрэўся з кiраўнiком Офiса АБСЕ ў Мiнску Гансам-Ёганам Шмiтам, якi завяршае сваю дыпламатычную мiсiю ў нашай краiне. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi.

У час сустрэчы было абмеркавана шырокае кола пытанняў супрацоўнiцтва Беларусi з АБСЕ. Ганс-Ёган Шмiт падрабязна расказаў аб праводзiмай Офiсам рабоце па аказаннi садзейнiчання беларускаму ўраду ў далейшым развiццi дэмакратычных працэсаў у краiне i лiбералiзацыi эканамiчнай палiтыкi, а таксама ажыццяўленнi праектнай дзейнасцi. Кiраўнiк Адмiнiстрацыi высока ацанiў намаганнi Ганса-Ёгана Шмiта, пад кiраўнiцтвам якога дзейнасць Офiса набыла апошнiм часам устойлiвы канструктыўны i ўзважаны характар. Офiс стаў важным iнструментам узаемадзеяння Беларусi з iнстытуцыянальнымi структурамi АБСЕ, iншымi еўрапейскiмi арганiзацыямi.

У той жа час Уладзiмiр Макей выказаў засмучэнне тым, што ў сувязi з абставiнамi прынята рашэнне аб датэрмiновым пераводзе Ганса-Ёгана Шмiта на iншую работу. Паводле слоў кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, беларускi бок ясна разумее сутнасць i прычыны выказаных супраць кiраўнiка Офiса папрокаў з боку асобных краiн — членаў Арганiзацыi i прадстаўнiкоў радыкальнай апазiцыi, разглядае iх як непрымальныя i беспадстаўныя, мэта якiх — аказаць нацiск на характар дзейнасцi Офiса ў цэлым, падарваць iснуючы давер да яго з боку ўлад Беларусi. У гэтых умовах, як было адзначана кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, беларускi бок вымушаны сур'ёзна задумацца над перспектывамi далейшай дзейнасцi Офiса АБСЕ ў Мiнску, у тым лiку адносна назначэння яго новага кiраўнiка. Тым больш што аб'ектыўных падстаў для iснавання палявой прысутнасцi АБСЕ ў Беларусi няма.

Рэспублiка Беларусь спадзяецца, што такiя падыходы будуць адэкватна i з разуменнем успрыняты ключавымi еўрапейскiмi партнёрамi, з якiмi беларускi бок гатовы i ў далейшым развiваць даверны i адкрыты дыялог па ўсiх актуальных пытаннях, заявiў Уладзiмiр Макей. На заканчэнне сустрэчы ён выказаў надзею, што багаты прафесiйны вопыт i высокiя дзелавыя якасцi Ганса-Ёгана Шмiта будуць запатрабаваны на новым месцы работы, i пажадаў яму поспеху.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Макей сустрэўся з кiраўнiком Офiса АБСЕ ў Мiнску Гансам-Ёганам Шмiтам, якi завяршае сваю дыпламатычную мiсiю ў нашай краiне. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика