Беларусь у студзенi-лiпенi ў цэлым захавала дадатную дынамiку развiцця. 21.by

Беларусь у студзенi-лiпенi ў цэлым захавала дадатную дынамiку развiцця

04.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сем месяцаў забяспечаны рост ВУП у памеры 100,4 працэнта. Аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за студзень—лiпень i прагнознай ацэнцы развiцця беларускай эканомiкi па вынiках 2009 года далажыў Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку прэм'ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi.
 
Тым не менш праблемнымi пунктамi эканомiкi краiны застаюцца тэмпы прамысловай вытворчасцi, сальда знешнеэканамiчнай дзейнасцi, тавараабарот. За сем месяцаў 2009 года iндэкс аб'ёму вытворчасцi прамысловай прадукцыi склаў 96,1 працэнта да студзеня—лiпеня 2008 года.

Павелiчэнне вытворчасцi прадукцыi забяспечылi Мiнсельгасхарч, канцэрны "Белнафтахiм", "Белдзяржхарчпрам" i "Белбiяфарм". Устойлiва скарачаюць адставанне ад узроўню мiнулага года Мiнбудархiтэктуры i канцэрн "Беллегпрам".

Найбольшыя праблемы з забеспячэннем неабходных тэмпаў вытворчасцi прадукцыi мае Мiнпрам. Калi ў студзенi 2009 года тэмп вытворчасцi складаў 83,8 працэнта да аналагiчнага перыяду 2008 года, то ў першым квартале — 82,2 працэнта, у студзенi—лiпенi — 76,4 працэнта.

Перад мiнiстрам прамысловасцi пастаўлена задача забяспечыць па вынiках 2009 года тэмп росту прамысловай вытворчасцi не нiжэйшы за 82 працэнты.

У першым паўгоддзi 2009 года сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi склалася адмоўнае ў памеры $3,1 млрд. Пры гэтым экспарт тавараў i паслуг склаў $10,6 млрд, або 54,6 працэнта ў параўнаннi са студзенем—чэрвенем 2008 года, iмпарт — $13,7 млрд, або 67 працэнтаў.

Знiжэнне экспарту беларускiх тавараў выклiкана скарачэннем фiзiчных аб'ёмаў паставак i падзеннем экспартных цэнаў. Нарошчванне экспарту будзе ажыццяўляцца шляхам дыверсiфiкацыi рынкаў збыту прадукцыi (у першым паўгоддзi пашырана геаграфiя паставак беларускiх тавараў — у 11 новых краiн), захавання i ўзмацнення пазiцый на рынку Расiйскай Федэрацыi, стварэння зборачных вытворчасцяў на знешнiх рынках.

Мiнпраму даручана стварыць у гэтым годзе яшчэ 23 новыя зборачныя вытворчасцi ў краiнах СНД, а таксама Кiтаi, Iндыi, Iране, Венесуэле, Лiвii, Судане, Сiрыi i iншых краiнах.

Кампенсацыя адмоўнага сальда ў гандлi таварамi будзе ажыццяўляцца таксама за кошт развiцця экспарту паслуг.

Рознiчны тавараабарот за студзень—лiпень 2009 года ў супастаўных цэнах вырас на 2,7 працэнта да аналагiчнага перыяду 2008 года. Прычынамi нiзкiх тэмпаў росту гэтага паказчыка з'яўляюцца знiжэнне плацежаздольнасцi i пакупнiцкай актыўнасцi насельнiцтва, што суправаджаюцца змяншэннем долi набыцця прадуктаў харчавання не першай неабходнасцi i тавараў працяглага карыстання.

У мэтах стабiлiзацыi сiтуацыi на ўнутраным рынку i стымулявання спажывецкага попыту выпрацавана адпаведная сiстэма мераў. Стымуляванню спажывецкага попыту на тавары айчыннай вытворчасцi будзе садзейнiчаць iльготнае спажывецкае крэдытаванне насельнiцтва ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiпеня 2009 года № 371.

Акрамя гэтага, кiраўнiку дзяржавы даложана аб вынiках выканання яго даручэнняў па скарачэннi складскiх запасаў гатовай прадукцыi. Асноўнай ацэнкай работы кiраўнiкоў з'яўляецца не столькi выкананне прадпрыемствамi аб'ёмных паказчыкаў, колькi рэалiзацыя прадукцыi, занятасць работнiкаў, своечасовая выплата заработнай платы, тэхнiчнае перааснашчэнне i павышэнне канкурэнтаздольнасцi вытворчасцi.

На 1 жнiўня 2009 года запасы гатовай прадукцыi на складах прамысловых прадпрыемстваў склалi Br6,9 трлн, або 88,3 працэнта да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасцi. За лiпень 2009 года яны знiжаны на Br465,5 млрд.

Скарачэнне складскiх запасаў за лiпень забяспечылi практычна ўсе прамысловыя мiнiстэрствы i канцэрны.

Для таго каб дапамагчы вытворцам у рэалiзацыi прадукцыi прынята рашэнне актывiзаваць работу замежных устаноў. Вядзецца актыўная работа па развiццi тавараправоднай сеткi, у тым лiку рэалiзуецца зводны план мерапрыемстваў па развiццi тавараправоднай сеткi за мяжой.

На разгляд кiраўнiка дзяржавы ўнесены праекты ўказа аб фармiраваннi спрыяльных умоў для развiцця лiзiнгавай дзейнасцi i распараджэння аб стварэннi нацыянальнай лiзiнгавай кампанii.

Падрыхтаваны праект указа, накiраваны на стварэнне дадатковых умоў для прыцягнення iндывiдуальных прадпрымальнiкаў да рэалiзацыi беларускай прадукцыi на экспарт.

Прэзiдэнт таксама быў праiнфармаваны аб вынiках работы ў краiне чарговай мiсii Мiжнароднага валютнага фонду. Па вынiках другога агляду выканання праграмы "стэнд-бай" эксперты мiсii МВФ пацвердзiлi выкананне Беларуссю ўсiх колькасных крытэрыяў i структурных паказчыкаў, узгодненых з фондам.

Вынiкам другога агляду павiнна стаць выдзяленне трэцяга траншу крэдыту "стэнд-бай" у памеры каля $680 млн i падпiсанне новага пiсьма аб намерах, якое будзе змяшчаць далейшыя крокi ўрада Беларусi i Нацыянальнага банка па падтрыманнi макраэканамiчнай стабiльнасцi i эканамiчнага росту ў Беларусi.

Прэзiдэнту было даложана аб вынiках вiзiту ўрадавай дэлегацыi Беларусi ў Гданьск (Польшча)
1-2 верасня 2009 года. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.

Праведзена сустрэча прэм'ер-мiнiстра Беларусi з прэм'ер-мiнiстрам Польшчы Дональдам Тускам, у ходзе якой была падкрэслена важнасць рэзультатыўнасцi эканамiчнага супрацоўнiцтва як асновы для далейшага ўмацавання дыялога памiж дзвюма краiнамi.

Адбылася таксама сустрэча прэм'ер-мiнiстра Беларусi з вiцэ-прэм'ерам, мiнiстрам эканомiкi Польшчы Вальдэмарам Паўлякам, у ходзе якой падпiсаны Мемарандум аб супрацоўнiцтве памiж урадам Рэспублiкi Беларусь i ўрадам Рэспублiкi Польшча ў галiне электраэнергетыкi. Адначасова абмеркаваны пытаннi ў сферы электраэнергетыкi, транспарцiроўкi нафтапрадуктаў, транзiту прыроднага газу.

У час правядзення асноўных мерапрыемстваў прайшла сустрэча прэм'ер-мiнiстра Беларусi з прэм'ер-мiнiстрам Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiрам Пуцiным. На ёй дасягнута дамоўленасць аб правядзеннi ў найблiжэйшы час у адпаведнасцi з даручэннямi кiраўнiкоў дзяржаў рабочай сустрэчы кiраўнiкоў урадаў дзвюх краiн у Маскве.

Акрамя таго, Сяргей Сiдорскi сустрэўся з прэм'ер-мiнiстрамi Лiтвы, Украiны, Iталii, Сербii. Адбылiся перагаворы з кiраўнiцтвам шэрагу польскiх кампанiй.

Прэс-служба Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На сем месяцаў забяспечаны рост ВУП у памеры 100,4 працэнта. Аб вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны за студзень—лiпень i прагнознай ацэнцы развiцця беларускай эканомiкi па вынiках 2009 года далажыў Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку прэм'ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi. Тым не менш праблемнымi пунктамi эканомiкi краiны застаюцца тэмпы прамысловай вытворчасцi, сальда знешнеэканамiчнай дзейнасцi, тавараабарот. За сем месяцаў 2009 года iндэкс аб'ёму вытворчасцi прамысловай прадукцыi склаў 96,1 працэнта да студзеня—лiпеня 2008 года.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика