Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць да далейшага дыялогу з Расiяй для паглыблення саюзнiцкiх адносiнаў
14.09.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрыя Мядзведзева з нагоды дня нараджэння. "Уласцiвыя Вам якасцi таленавiтага кiраўнiка, сапраўднага патрыёта сваёй Айчыны Вы энергiчна накiроўваеце на служэнне Расii ў iмя яе працвiтання i павышэння дабрабыту грамадзян", — адзначаецца, у прыватнасцi, у вiншаваннi. Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне сустрэчай у Сочы ў жнiўнi гэтага года, якая прайшла ў атмасферы ўзаемнага даверу i разумення, i пацвердзiў гатоўнасць да далейшага дыялогу ў мэтах паглыблення стратэгiчных саюзнiцкiх адносiнаў памiж Беларуссю i Расiяй. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |