Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Уладзіміра Спiвакова
14.09.2009
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў мастацкага кiраўнiка i галоўнага дырыжора Нацыянальнага фiларманiчнага аркестра Расii, народнага артыста СССР Уладзiмiра Спiвакова з 65-годдзем. "Вы з'яўляецеся адным з самых вялiкiх скрыпачоў i дырыжораў сучаснасцi, чые непераўзыдзены талент, вiртуознае майстэрства i тонкi мастацкi густ набылi сусветную славу i прызнанне", — гаворыцца ў вiншаваннi. Кiраўнiк дзяржавы высока ацанiў добрыя адносiны Уладзiмiра Спiвакова да Беларусi, шчырыя клопаты аб лёсах маладых беларускiх выканаўцаў i няспыннае iмкненне сваiм мастацтвам умацоўваць дружбу памiж брацкiмi народамi. Аляксандр Лукашэнка пажадаў яму невычэрпнай энергii i творчых сiлаў, натхнення, поспехаў, здароўя, шчасця, клопату i любвi блiзкiх людзей. Паводле паведамленняў прэс-службы
|
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |