Вiншаванне Прэзiдэнта Беларусi з 70-годдзем уз'яднання Заходняй Беларусi з БССР. 21.by

Вiншаванне Прэзiдэнта Беларусi з 70-годдзем уз'яднання Заходняй Беларусi з БССР

16.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагiя суайчыннiкi!

Вiншую вас з 70-й гадавiнай уз'яднання Заходняй Беларусi з Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай.

17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Армii, мэтай якога была абарона пакiнутага на волю лёсу беларускага i ўкраiнскага насельнiцтва на тэрыторыi Польшчы ва ўмовах германскага ўварвання i развязвання Другой сусветнай вайны. Гэта не толькi ўмацавала бяспеку СССР, але i стала важным укладам у барацьбу супраць фашысцкай агрэсii.

Нягледзячы на розныя меркаваннi i ацэнкi падзей, звязаных з гэтай датай, бясспрэчны факт: у вынiку ваеннай аперацыi адбылося ўз'яднанне штучна падзеленага беларускага народа, што з'явiлася актам гiстарычнай справядлiвасцi. На вызваленых землях былi створаны ўмовы для будаўнiцтва новага жыцця. Беларусы атрымалi магчымасць развiваць дзяржаўнасць у рамках адзiнага нацыянальна-тэрытарыяльнага ўтварэння. Сёння суверэнная i мiралюбiвая Беларусь беражлiва ставiцца да сваёй гiсторыi, тэрытарыяльнай цэласнасцi i незалежнасцi. Яна стала добрым домам для прадстаўнiкоў розных нацыянальнасцяў, якiя карыстаюцца роўнымi правамi i магчымасцямi, фармiруючы адзiны народ. Перакананы, што дзякуючы патрыятызму i згуртаванасцi мы ўпэўнена пераадолеем цяжкасцi i дасягнём умацавання i працвiтання Айчыны.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагiя суайчыннiкi, аптымiзму, здароўя i шчасця.

Аляксандр Лукашэнка.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя суайчыннiкi! Вiншую вас з 70-й гадавiнай уз'яднання Заходняй Беларусi з Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай. 17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Армii, мэтай якога была абарона пакiнутага на волю лёсу беларускага i ўкраiнскага насельнiцтва на тэрыторыi Польшчы ва ўмовах германскага ўварвання i развязвання Другой сусветнай вайны. Гэта не толькi ўмацавала бяспеку СССР, але i стала важным укладам у барацьбу супраць фашысцкай агрэсii
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика