Большасць насельнiцтва карыстаецца рускай мовай, але i беларуская нам родная
19.09.2009
—
Новости Политики
|
Для большай часткi насельнiцтва Беларусi (72 %) асноўнай мовай, якая выкарыстоўваецца ў паўсядзённым жыццi, з'яўляецца руская. Такiя вынiкi даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Больш за пятую частку рэспандэнтаў — 21,7 % — звычайна выкарыстоўваюць пераважна сумесь моваў, i толькi для 11,9 працэнта рэспандэнтаў асноўнай мовай паўсядзённага жыцця з'яўляецца беларуская. Найбольш шырока руская мова выкарыстоўваецца гараджанамi — 78,7 працэнта. Разам з тым пераважная большасць жыхароў валодае беларускай мовай: 29,4 % — свабодна размаўляе, чытае i пiша на ёй, 52,5 % — можа размяўляць i чытаць на беларускай мове, 8,3 % — разумее мову, але нi размаўляць, нi чытаць на ёй не можа. Зусiм не ведае беларускай мовы дзясятая частка насельнiцтва. Прыкладна столькi ж рэспандэнтаў паведамiла, што нiколi не вывучала беларускую мову. Сярод жыхароў глыбiнкi беларускую мову як асноўную ў паўсядзённым жыццi выкарыстоўваюць 18,8 %. Сярод абласцей найбольш беларускамоўныя Гродзенская, Брэсцкая i Мiнская. На выкарыстанне беларускай мовы паказала пятая частка старэйшага пакалення i толькi 6 % моладзi ва ўзросце да 30 гадоў. Больш за палову апытаных — 55,1 працэнта — лiчаць, што ў сельскiх выканкамах, Саветах пастаянна цi час ад часу выкарыстоўваюць беларускую мову. Выкарыстанне ў той цi iншай ступенi мовы на ўзроўнi раённых, гарадскiх органаў дзяржаўнага кiравання адзначылi 34,4 % рэспандэнтаў, на абласным i рэспублiканскiм узроўнях — 26,7 % i 30,5 % адпаведна. На пытанне пра тое, якая мова больш родная незалежна ад ступенi валодання, 69,5 % рэспандэнтаў назвалi рускую, 36,7 % — беларускую, 1,2 % украiнскую, 1,1 % — польскую. Блiжэйшай i больш роднай беларускую мову для сябе лiчаць 45,6 % жыхароў сельскай мясцовасцi i 33,1 % гараджан. Роднай беларускую мову назвала таксама трэць апытанай моладзi. 12,6 % рэспандэнтаў адзначылі, што валодаюць і іншымі мовамі акрамя рускай, беларускай, польскай, украінскай, літоўскай. У асноўным гэта англійская і нямецкая мовы. Не валодаюць ніякімі іншымі мовамі акрамя той, што выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці, толькі 5,1 % апытаных жыхароў Беларусі. Беларускую мову дома часта ці час ад часу выкарыстоўваюць 35,1 % рэспандэнтаў, на рабоце, вучобе – 29,7 %. Чвэрць насельніцтва выкарыстоўвае беларускую мову пры зносінах у коле сяброў, знаёмых, пятая частка выкарыстоўвае яе ў грамадскіх месцах. Трэць рэспандэнтаў хацела б шырэй выкарыстоўваць беларускую мову ў дзяржаўных установах, пятая частка – на рабоце, вучобе, а таксама ў сферы абслугоўвання. Не хацелі б больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову 34,5 % рэспандэнтаў. Якiя наступствы можа выклiкаць больш шырокае ўжыванне беларускай мовы ў жыццi рэспублiкi? (у % ад колькасцi апытаных)Даследаванне таксама паказала, што абсалютная большасць апытаных (84,1 %) выступае за абавязковую наяўнасць у грамадзян і ўстаноў права выбару, якой дзяржаўнай мовай карыстацца. Ул. iнф. (Працяг тэмы ў наступным нумары). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для большай часткi насельнiцтва Беларусi (72 %) асноўнай мовай, якая выкарыстоўваецца ў паўсядзённым жыццi, з'яўляецца руская. Такiя вынiкi даследавання, праведзенага Інфармацыйна-аналiтычным цэнтрам пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |
|