Амбасадар Чэхіі: Беларусь будзе ў Эўразьвязе
25.09.2009 12:57
—
Новости Политики
|
Пра гэта Іржы Карас заявіў сёньня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньні Радыё Свабода.
Ён, у прыватнасьці, сказаў: “Некаторыя беларускія палітыкі кажуць, што мы — беларусы, а вы — эўрапейцы. Я лічу, што гэта ня так. Што ўсе мы тут эўрапейцы, і вы належыце да Эўропы гэтаксама, як і Чэхія.” Амбасадар Карас перакананы, што “надыдзе час, калі беларусам не патрэбна будзе плаціць за шэнгенскія візы. І гэта адбудзецца тады, калі Беларусь увойдзе ў Эўразьвяз. І я вельмі шчыра гэтага жадаю”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амбасадар Карас перакананы, што “надыдзе час, калі беларусам не патрэбна будзе плаціць за шэнгенскія візы. |
|