Польскія вайскоўцы заклапочаныя сцэнаром “Захад-2009”
25.09.2009 18:11
—
Новости Политики
|
“Такой вялікай канцэнтрацыі войскаў Беларусі і Расіі ля польскай мяжы яшчэ не было. 12.000 салдат, танкі, бронетранспарцёры, самалёты і караблі спрабуюць задушыць польскае паўстанне ў Гродне. Гэта не жарт. Такі сцэнар манёўраў адпрацоўваюць дзве арміі”, - піша сённяшні нумар Dziennik.
І гэта, і іншыя польскія выданні выказваюць заклапочанасць сюжэтам вучэнняў. “Прэзідэнт Беларусі не чакаў польскага паўстання - і выклікае на дапамогу Расію. Масква на дапамогу братэрскай краіне высылае свае войскі ў Гродна. У заняты палякамі горад урываюцца тысячы рускіх спецназаўцаў. Вядома, Польшча церпіць паразу”. Зазначаецца, што гэта першыя такія вялікія з часоў скасавання Варшаўскай дамовы сумесныя беларуска-расійскія вучэнні. Салдаты трэніруюцца адбіваць напады сіл НАТО, а за іх практыкаваннямі уважліва і заклапочана назірае польскае Міністэрства нацыянальнай абароны. "З нашага пункту гледжання, гэта цікавы сцэнар атакі на тэрыторыі Расіі і Беларусі з Захаду. Улічваючы, што ў Польшчы і НАТО няма агрэсіўных намераў, сцэнар выклікае здзіўленне”, - кажа прадстаўнік Міністэрства абароны Польшчы Роберт Раховіч. Нагадаем, вучэнні "Захад-2009" будуць доўжыцца да 29 верасня. Яны праходзяць у Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі. Прыцягнута каля 100 самалётаў і верталётаў і больш за 900 танкаў, самаходных гармат і іншых транспартных сродкаў. У вучэннях удзельнічаюць караблі Балтыйскага, Чарнаморскага флотаў. Беларуская апазіцыя (акрамя, хіба што, Партыі камуністаў Беларускай) неаднаразова выказвалася супраць уводу такой колькасці расійскіх войскаў у Беларусь. Нешматлікая акцыя супраць вучэнняў у Мінску была днямі жорстка разагнана міліцыяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
>“Такой вялікай канцэнтрацыі войскаў Беларусі і Расіі ля польскай мяжы яшчэ не было. 12.000 салдат, танкі, бронетранспарцёры, самалёты і караблі спрабуюць задушыць польскае паўстанне ў Гродне |
|