Аляксандр Лукашэнка: Беларусь i Расiя ўпершыню выйшлi на такi высокi ўзровень практычнага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. 21.by

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь i Расiя ўпершыню выйшлi на такi высокi ўзровень практычнага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы

29.09.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь i Расiя ўпершыню выйшлi на такi высокi ўзровень практычнага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на аглядзе войскаў, якiя ўдзельнiчалi ў вучэннi "Захад-2009".

"Мы некалькi разоў падыходзiлi да такiх маштабных вучэнняў, але толькi дзякуючы Дзмiтрыю Мядзведзеву нам удалося ў гэтым годзе ўпершыню за перыяд iснавання сумеснай беларуска-расiйскай групоўкi як складальнiку Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы правесцi гэтыя вучэннi. Калi не было б рашэння Прэзiдэнта Расii, у нас не было б такiх маштабных сумесных вучэнняў", — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што важнейшае мерапрыемства сумеснай баявой падрыхтоўкi Узброеных Сiлаў Беларусi i Расii — аператыўна-стратэгiчнае вучэнне "Захад-2009" — завяршылася паспяхова. Яно праведзена дакладна ў тэрмiн, усе пастаўленыя задачы рэалiзаваныя, а маштаб вучэння — каласальны. У iм была задзейнiчана ўся заходняя частка былога Савецкага Саюза. Як адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы, вучэнне дало магчымасць павысiць палявую i паветраную вывучку ўсiх Узброеных Сiлаў. На думку Аляксандра Лукашэнкi, рашэнне праводзiць такiя маштабныя вучэннi па чарзе ў Беларусi i Расii дарагога вартыя. Акрамя беларускiх i расiйскiх ваеннаслужачых, у вучэннi прынялi ўдзел падраздзяленнi ўзброеных сiлаў Казахстана i Таджыкiстана, што, паводле слоў Прэзiдэнта Беларусi, сведчыць аб зацiкаўленасцi iншых дзяржаў у падрыхтоўцы сваiх узброеных сiлаў на прынцыпах i па прыкладзе ўзброеных сiлаў Расii i Беларусi. "Цяперашняе вучэнне — узор абароны нашых народаў у Саюзнай дзяржаве", — сказаў ён.

  Прэзiдэнт Беларусi лiчыць сiмвалiчным, што вучэнне "Захад-2009" праведзена ў год 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i напярэдаднi 65-й гадавiны агульнай Вялiкай Перамогi. "Мы ганарымся подзвiгам пакалення пераможцаў i свята помнiм, што вырашальны ўклад у разгром фашыстаў i выратаванне ўсяго чалавецтва ўнеслi нашы народы, народы СССР, — сказаў беларускi лiдар. — Быць дастойнымi памяцi аб вялiкiм подзвiгу старэйшага пакалення — значыць усямерна берагчы мiр, надзейна абараняць родную зямлю ад любых пагрозаў i выклiкаў".

Кiраўнiк беларускай дзяржавы аб'явiў падзяку ўсяму асабоваму складу за ўмелыя дзеяннi ў ходзе аператыўна-стратэгiчнага вучэння "Захад-2009". Прэзiдэнты Беларусi i Расii ўручылi каштоўныя падарункi i ўзнагароды ўдзельнiкам вучэння, якiя асаблiва вызначылiся.

Вучэннi, падобныя да "Захаду-2009", будуць праходзiць па чарзе ў Беларусi i Расii. Такая дамоўленасць дасягнута памiж прэзiдэнтамi дзвюх краiн. Аб гэтым паведамiў Прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў.

"Мы спадзяёмся i ў будучым праводзiць падобныя вучэннi, таму што толькi ў ходзе такiх вайсковых мерапрыемстваў можна адтачыць баявое майстэрства i стварыць надзейную сiстэму абароны нашых краiн i нашай Саюзнай дзяржавы. Мы з Аляксандрам Рыгоравiчам дамовiлiся, што такiя вучэннi будуць праходзiць папераменна на тэрыторыi Беларусi i Расii. Таму гэта пачатак -- i, спадзяюся, удачны -- нашых сумесных вайсковых мерапрыемстваў", -- сказаў ён.

Прэзiдэнт Расii адзначыў, што ўсе гэтыя мерапрыемствы накiраваны толькi на тое, каб зрабiць жыццё ў Беларусi i Расii больш камфортным, абароненым, сучасным i адпаведным тым патрабаванням, якiя iснуюць у людзей, а таксама якое дазваляе абаранiць нашых людзей на самым высокiм узроўнi. "Гэта свяшчэнная задача для дзяржавы i для нашых узброеных сiлаў", -- падкрэслiў Дзмiтрый Мядзведзеў.

Расiйскi лiдар таксама падзякаваў Прэзiдэнту Беларусi за ўдзел ва ўсiх мерапрыемствах, "за гасцiннасць, якую сустрэлi расiйскiя войскi на беларускай зямлi".

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Расiя ўпершыню выйшлi на такi высокi ўзровень практычнага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на аглядзе войскаў, якiя ўдзельнiчалi ў вучэннi "Захад-2009". "Мы некалькi разоў падыходзiлi да такiх маштабных вучэнняў, але толькi дзякуючы Дзмiтрыю Мядзведзеву нам удалося ў гэтым годзе ўпершыню за перыяд iснавання сумеснай беларуска-расiйскай групоўкi як складальнiку Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы правесцi гэтыя вучэннi. Калi не было б рашэння Прэзiдэнта Расii, у нас не было б такiх маштабных сумесных вучэнняў", — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика