Аляксандр Лукашэнка: Эканомiка Кiтая здольна быць лакаматывам працэсу рэфармавання сусветнай фiнансавай сiстэмы. 21.by

Аляксандр Лукашэнка: Эканомiка Кiтая здольна быць лакаматывам працэсу рэфармавання сусветнай фiнансавай сiстэмы

01.10.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста павiншаваў старшыню Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Ху Цзiньтао з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння КНР.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ва ўмовах глабальнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу кiтайская эканомiка на практыцы прадэманстравала сваю ўстойлiвасць да негатыўнага ўздзеяння знешнiх фактараў i здольнасць быць лакаматывам працэсу рэфармавання сусветнай фiнансавай сiстэмы.

Развiццё беларуска-кiтайскага стратэгiчнага супрацоўнiцтва з'яўляецца прыярытэтам беларускай знешняй палiтыкi, падкрэслiў Прэзiдэнт. "Мы нацэлены i ў далейшым умацоўваць наша ўзаемадзеянне па актуальных пытаннях сусветнага развiцця i аказваць падтрымку адзiн аднаму ў мiжнародных арганiзацыях, — адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы. — Упэўнены, што значныя крокi па развiццi двухбаковага крэдытна-iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва, зробленыя апошнiм часам, забяспечаць далейшае павышэнне эфектыўнасцi беларуска-кiтайскiх гандлёва-эканамiчных сувязяў".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста павiншаваў старшыню Кiтайскай Народнай Рэспублiкi Ху Цзiньтао з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння КНР. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ва ўмовах глабальнага фiнансавага i эканамiчнага крызiсу кiтайская эканомiка на практыцы прадэманстравала сваю ўстойлiвасць да негатыўнага ўздзеяння знешнiх фактараў i здольнасць быць лакаматывам працэсу рэфармавання сусветнай фiнансавай сiстэмы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика