Працоўныя мiгранты з краiн СНД не з'яўляюцца небяспечнымi для Беларусi i Расii
01.10.2009
—
Новости Политики
|
Учора прайшло чарговае пасяджэнне Савета кiраўнiкоў мiграцыйных органаў дзяржаў — удзельнiц СНД. Асаблiвая ўвага была нададзена тэме працоўнай мiграцыi. — Сусветны фiнансавы крызiс паўздзейнiчаў на мiграцыйныя працэсы, — паведамiў начальнiк Дэпартамента па грамадзянстве i мiграцыi МУС Аляксей БЯГУН. — Колькасць беларусаў, якiя выязджаюць на працу за мяжу, сёлета зменшылася ў тры разы. Разам з тым, сёння ў Беларусi на 70 % павялiчылася колькасць замежнай працоўнай сiлы. Гэта тэндэнцыя, мяркую, захаваецца да канца года. За 9 месяцаў у нашай краiне працаўладкавана 2 тысячы замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства. У асноўным гэта высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты ў сферы будаўнiцтва, спорту, навукi. Праўда, летам быў усплёск нелегальнага найму замежных рабочых на будаўнiчыя аб'екты ў Беларусi. Цяпер сiтуацыя знаходзiцца пад кантролем. Паводле слоў дырэктара Федэральнай мiграцыйнай службы Расii Канстанцiна РАМАДАНОЎСКАГА, працоўныя мiгранты з краiн СНД, нягледзячы на крызiс, запатрабаваныя i ў Расii. — Больш за тое, працэсу працоўнай мiграцыi сёння мы надалi больш арганiзаваную форму — стала больш замежнiкаў, якiя працуюць легальна, — адзначыў Канстанцiн Рамаданоўскi. — Што датычыцца грамадзян Беларусi, то ў нас маецца адзiная мiграцыйная картка. У Расii цяпер рыхтуецца законапраект для стварэння больш камфортных умоў для працоўных мiгрантаў. Мы зацiкаўленыя, каб замежнiкi атрымлiвалi працу на прыбытковых прадпрыемствах, выбiралi працу па асабiстым жаданнi. Прадстаўнiкi Беларусi i Расii пераканалi, што працоўныя мiгранты не з'яўляюцца крымiнальна небяспечнымi. — Больш за 90 % злачынстваў на тэрыторыi нашай краiны ўчыняюць самi расiяне, — удакладнiў Канстанцiн Рамаданоўскi. — Удзельная ж вага злачынстваў па вiне мiгрантаў складае толькi 3,6 %. Скажу нават так, у Расii няпоўнагадовыя больш небяспечныя, чым працоўныя мiгранты. У Беларусi ж працэнт злачынстваў, якiя ўчыняюць працоўныя мiгранты, меншы за 1 %. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прайшло чарговае пасяджэнне Савета кiраўнiкоў мiграцыйных органаў дзяржаў — удзельнiц СНД. Асаблiвая ўвага была нададзена тэме працоўнай мiграцыi. |
|