Сяргей Сiдорскi выказаў заклапочанасць iстотным падзеннем беларуска-расiйскага тавараабароту
07.10.2009
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў час сустрэчы з расiйскiм калегам Уладзiмiрам Пуцiным, што прайшла ў падмаскоўнай рэзiдэнцыi Нова-Агарова, выказаў заклапочанасць iстотным знiжэннем беларуска-расiйскага тавараабароту. "За 8 месяцаў гэтага года зафiксавана значнае падзенне тавараабароту памiж Беларуссю i Расiяй — больш за 40 працэнтаў", — канстатаваў беларускi прэм'ер. Паводле яго ацэнкi, цяперашнi аб'ём тавараабароту знiзiўся да ўзроўню 2005 года. Пры гэтым падзенне ВУП у дзвюх краiнах значна меншае, а сiтуацыя ў беларускай i расiйскай эканомiцы ўсяляе аптымiзм. Акрамя пытанняў узаемнага гандлю кiраўнiк беларускага ўрада прапанаваў абмеркаваць шэраг бягучых пытанняў, у тым лiку па пастаўках нафты. Сяргей Сiдорскi паведамiў, што беларускi бок распрацаваў праграму супрацоўнiцтва з Расiяй у палiўна-энергетычным комплексе, якая цяпер знаходзiцца на разглядзе расiйскага боку. Акрамя таго, на сустрэчы былi абмеркаваныя пытаннi, якiя намечана ўключыць у парадак дня блiжэйшага пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы. Пасяджэнне Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў канцы кастрычнiка ў Маскве, паведамiў прэм'ер-мiнiстр Расii Уладзiмiр Пуцiн падчас сустрэчы з прэм'ер-мiнiстрам Беларусi Сяргеем Сiдорскiм. Уладзiмiр Пуцiн дадаў, што ў снежнi намечана правесцi пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. "Сёння мы мелi магчымасць у рабочым парадку абмяняцца iнфармацыяй аб тым, як развiваецца эканамiчнае супрацоўнiцтва Беларусi i Расii", — сказаў Уладзiмiр Пуцiн. На яго думку, нягледзячы на крызiсныя з'явы, аб'ём беларуска-расiйскага тавараабароту паступова аднаўляецца. Прэм'ер-мiнiстр РФ падкрэслiў, што Беларусь — найбуйнейшы пастаўшчык на расiйскi рынак шэрагу тавараў, перш за ўсё сельгаспрадукцыi. Расiйскi бок прыняў рашэнне аб прыраўнаваннi беларускiх пастаўшчыкоў да расiйскiх пры правядзеннi дзяржаўных закупак. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў час сустрэчы з расiйскiм калегам Уладзiмiрам Пуцiным, што прайшла ў падмаскоўнай рэзiдэнцыi Нова-Агарова, выказаў заклапочанасць iстотным знiжэннем беларуска-расiйскага тавараабароту.
|
|