Азербайджан папросіцца ў беларуска-расійскі саюз?. 21.by

Азербайджан папросіцца ў беларуска-расійскі саюз?

11.10.2009 02:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Захад вымусіў самага блізкага саюзніка Азербайджана — Турцыю на здраду супраць Азербайджана, і ў выніку гэтага, пазіцыі Арменіі яшчэ больш умацаваліся", — такую заяву агенцтву АПА зрабіў старшыня Партыі Адзінага Народнага фронту Азербайджана, дэпутат Гудрэт Гасангуліеў.

Па словах палітыка, у цяперашні час стварылася такая сітуацыя, калі Азербайджан загнаны ў кут з боку Захаду. Ён адзначыў, што ў краіны няма іншага выбару акрамя расійска-беларускага саюза: "У цяперашні час Азербайджан застаўся сам-насам са сваімі праблемамі. З аднаго боку, з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі выступае Іран, Захад пры гэтым маўчыць, а з другога боку — Захад дамогся таго, што найбліжэйшы саюзнік Азербайджана — Турцыя, аддаліўся ад нас".

Як заявіў Гасангуліеў, Захад адназначна падтрымлівае сепаратызм, бо заклікае прыслухоўвацца да думкі карабахскіх армянаў у развязанні азербайджанска-армянскага канфлікту. У гэтай сітуацыі ў Азербайджана няма іншага шляху акрамя расійска-беларускага саюза. Па словах палітыак, Азербайджан зможа абараніць сваю тэрытарыяльную цэласнасць толькі ў гэтым саюзе.

Нагодай для такіх заяваў стала падпісанне дамоваў паміж Турцыяй і Арменіяй.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Захад вымусіў самага блізкага саюзніка Азербайджана — Турцыю на здраду супраць Азербайджана, і ў выніку гэтага, пазіцыі Арменіі яшчэ больш умацаваліся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика