Мілінкевіч: Далучэнне да КСАР супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам. 21.by

Мілінкевіч: Далучэнне да КСАР супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам

20.10.2009 19:26 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэты крок супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам. Аб гэтым заявіў Старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч з нагоды падпісання прэзідэнтам Беларусі пакету дакументаў аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ.

На думку экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, нельга падпісваць дакументы, якія ствараюць падставы для таго, "каб беларускія хлопцы ваявалі за межамі нашай краіны за чужыя інтарэсы, а на тэрыторыю Беларусі маглі быць уведзеныя замежныя войскі". 

"Беларусь не мае тэрытарыяльных спрэчак з суседзямі. Тэрытарыяльная цэласнасць і незалежнасць Беларусі гарантаваныя міжнароднымі дамовамі. Падпісанне дакументаў па КСАР – гэта чарговае ўцягванне нашай краіны ў хаўрус з аўтарытарнымі непрадказальнымі дзяржавамі. Гандаль суверэнітэтам нашай дзяржавы недапушчальны, ён відавочна адбываецца пад ціскам, з мэтамі і задачамі, супярэчнымі з інтарэсамі і патрэбамі беларускага народу", - заявіў Мілінкевіч.

Палітык адзначае, што ўдзел Беларусі ў ваенна-палітычным блоку АДКБ і розных ініцыятывах у ягоных рамках супярэчыць нейтральнаму статусу, замацаванаму ў Канстытуцыі. "Дэмакратычны ўрад будзе пераглядаць законнасць усіх падпісаных дакументаў і іхную адпаведнасць Асноўнаму закону краіны", - рэзюмаваў ён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты крок супярэчыць беларускім нацыянальным інтарэсам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика