Беларусь гатова будаваць змястоўныя i фундаментальныя адносiны з Еўропай
22.10.2009
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў Эстонii Урмасам Паэтам. "Мы будуем адносiны з Еўропай не на аснове скарацечных захадаў або дэманстрацый, а хочам будаваць змястоўныя i фундаментальныя адносiны", — сказаў Прэзiдэнт. На яго думку, размова Еўропы з Беларуссю з пазiцыi санкцый будавацца не павiнна. "Адменiце вы санкцыi — дзякуй, не адменiце — таксама дзякуй. Напэўна, вам так зручна. Калi вы iх зноў прадоўжыце, мы будзем успрымаць гэта як спробу зноў падвесiць нас i нешта з нас выцiснуць. Гэта контрпрадукцыйна i бесперспектыўна", — лiчыць кiраўнiк дзяржавы. Беларусь не будзе прымаць якiх-небудзь дэманстрацыйных захадаў перад разглядам у Еўропе пытання па Беларусi. "Некаторыя пачалi гаварыць, што ў пярэдадзень пасяджэння Савета Мiнiстраў ЕС мы спрабуем нешта лiбералiзаваць i згуляць пад Еўропу, — адзначыў Прэзiдэнт. — Вось ад чаго я засцерагаю нашы МЗС i ўрад: каб мы нi ў якiм выпадку пад гэты момант нiчога не рабiлi". "Калi еўрапейцы будуць трымаць нас пастаянна ў падвешаным стане i патрабаваць зрабiць сюды крок, туды крок, гэтых адпусцiць, а гэтых пасадзiць i гэтак далей, то мы на такую палiтыку пагадзiцца не можам", — дадаў ён. "Еўрапейскi саюз быў, ёсць i будзе. Але без Украiны i Беларусi ў вас нiколi не будзе Еўропы. Гэта цэнтр Еўропы, вялiзная i важнейшая яе частка", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь "навучылася жыць самастойна, знайшла сяброў за межамi Еўропы", дыверсiфiкавала сваю знешнюю палiтыку. Аднак Беларусь i Еўропа павiнны супрацоўнiчаць. "ХХІ стагоддзе — не час для такой практыкi адносiнаў, — лiчыць кiраўнiк дзяржавы. — Не ўмовы, не ўльтыматумы, не ваенныя дзеяннi будуць вызначаць развiццё. Яго будзе вызначаць тая вага дзяржавы, якую яна ўносiць па процiдзеяннi выклiкам". Прэзiдэнт нагадаў аб тым вялiкiм укладзе Беларусi ў процiдзеянне распаўсюджванню наркотыкаў, нелегальнай мiграцыi i iнш. "Лiчу, Еўропа без Беларусi не абыдзецца, — сказаў ён. — Калi Еўропа гэта цяпер не разумее, яна зразумее гэта заўтра". "Перш чым нас дэмакратызаваць, Еўропа павiнна бачыць тое станоўчае, што мы нясём, i абапiрацца на фундаментальныя рэчы", — заявiў Аляксандр Лукашэнка. "Мы не супраць паразмаўляць аб дэмакратыi, але хочам, каб Еўропа бачыла i другi бок медаля, больш важны, больш iстотны для самой Еўропы", — дадаў ён. Прэзiдэнт таксама выказаўся супраць прымянення двайных стандартаў у адносiнах да нашай краiны. Для выбудоўвання змястоўных адносiнаў памiж Беларуссю i ЕС ужо закладзена добрая аснова ў выглядзе праграмы "Усходняе партнёрства". "Калi ў Еўропе ёсць жаданне займацца Беларуссю, давайце разам гэта рабiць у iнтарэсах Еўропы", — сказаў Прэзiдэнт. "Але на гэта патрэбна палiтычная воля i жаданне", — дадаў ён. Кiраўнiк дзяржавы закрануў таксама тэму, звязаную з размовамi аб тым, што Лукашэнка баiцца страцiць уладу. "Гэта балбатня, у асноўным у Еўропе ад нашай апазiцыi, мяне часам засмучае, — заўважыў ён. — Хачу сказаць адкрыта: Лукашэнка ўжо дастаткова на чале ўлады, наеўся ёю, i пытанне ў тым, у iмя чаго я стараюся яе захаваць. У мяне заўсёды была адна мэта — захаваць суверэнiтэт, незалежнасць нашай краiны. Я хачу, каб народ нармальна жыў, каб на гэтым кавалку зямлi людзi адчувалi сябе дома. Вось мэта ўсёй маёй ўладнай палiтыкi". Беларускi лiдар нагадаў, што ў Беларусi з першых дзён яго прэзiдэнцтва праводзiцца шматвектарная палiтыка. "На жаль, гэта ў свой час не змаглi або не захацелi пачуць нi на Захадзе, нi на Усходзе", — канстатаваў кiраўнiк дзяржавы. З-за геаграфiчных асаблiвасцяў краiны ў Беларусi вымушаны яе праводзiць, i галоўнае ў гэтай палiтыцы — добрасуседства. Адным з надзейных суседзяў Аляксандр Лукашэнка разглядае Эстонiю. "Вы наш дружалюбны сусед. Мы нiколi не лiчылi, што з тэрыторыi Эстонii або iншай прыбалтыйскай дзяржавы можа iсцi якая-небудзь пагроза, хоць яны i з'яўляюцца членамi НАТА", — сказаў Прэзiдэнт. На яго думку, было б няправiльным у адносiнах дзвюх краiн адкiдаць усё тое добрае, што было закладзена ў савецкiя часы. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў Эстонii Урмасам Паэтам. "Мы будуем адносiны з Еўропай не на аснове скарацечных захадаў або дэманстрацый, а хочам будаваць змястоўныя i фундаментальныя адносiны", — сказаў Прэзiдэнт. На яго думку, размова Еўропы з Беларуссю з пазiцыi санкцый будавацца не павiнна. "Адменiце вы санкцыi — дзякуй, не адменiце — таксама дзякуй. Напэўна, вам так зручна. Калi вы iх зноў прадоўжыце, мы будзем успрымаць гэта як спробу зноў падвесiць нас i нешта з нас выцiснуць. Гэта контрпрадукцыйна i бесперспектыўна", — лiчыць кiраўнiк дзяржавы. |
|