У адносiнах Беларусi i Азербайджана няма закрытых тэмаў
24.10.2009
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснiкам прэм'ер-мiнiстра зербайджана Ягубам Эюбавым. Прэзiдэнт сказаў, што народы Беларусi i Азербайджана звязваюць брацкiя адносiны. "У азербайджанцаў да беларусаў прэтэнзiй няма, як i ў беларусаў да азербайджанцаў", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусi вельмi выгадна супрацоўнiцтва з Азербайджанам, бо эканомiкi дзвюх краiн узаемадапаўняльныя i не перасякаюцца. "Мы з вялiкiм задавальненнем гатовы дыверсiфiкаваць нашу эканамiчную дзейнасць i арыентавацца на Азербайджан, што мы ўжо i робiм", — сказаў ён. Акрамя таго, Прэзiдэнт Беларусi адзначыў цесныя дружалюбныя адносiны, якiя звязваюць яго з Прэзiдэнтам Азербайджана Ільхамам Алiевым. "Мы таксама сябравалi з яго бацькам Гейдарам Алiевым (былы Прэзiдэнт Азербайджана). У нас былi вельмi добрыя адносiны", — падкрэслiў беларускi лiдар. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, Беларусь бачыць зацiкаўленасць кiраўнiцтва Азербайджана ў супрацоўнiцтве з Беларуссю. "Ведаю, што ёсць праблемы ў Азербайджана, i асноўную праблему ведаю, але думаю, што ўсё вырашальна. Той патэнцыял, якi вы маеце, дае вам магчымасць вырашыць любыя праблемы", — выказаў упэўненасць кiраўнiк беларускай дзяржавы. Прэзiдэнт падкрэслiў, што Беларусь супрацоўнiчае з Азербайджанам не толькi таму, што ў гэтай краiны ёсць вялiкi патэнцыял, але i таму, што бачна зацiкаўленасць кiраўнiцтва Азербайджана ў такiм супрацоўнiцтве. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вiзiт Ягуба Эюбава ў Беларусь напярэдаднi маючага адбыцца ў лiстападзе вiзiту ў нашу краiну Прэзiдэнта Азербайджана вельмi важны. "Усё, што мы можам зрабiць для Азербайджана, мы зробiм. Хацелася б, каб мы з вамi ажыццявiлi пару якiх-небудзь прарыўных праектаў", — дадаў Прэзiдэнт Беларусi. "Беларусь — вельмi важны стратэгiчны партнёр для Азербайджана, таму што яна карыстаецца аўтарытэтам ва ўсiм свеце, — сказаў Ягуб Эюбаў. — Хто б што нi гаварыў, мы ведаем, што Беларусь — гэта краiна, з якой трэба сябраваць i падтрымлiваць добрыя эканамiчныя i палiтычныя адносiны. Гэта вельмi важна". Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснiкам прэм'ер-мiнiстра Азербайджана Ягубам Эюбавым. Прэзiдэнт сказаў, што народы Беларусi i Азербайджана звязваюць брацкiя адносiны. "У азербайджанцаў да беларусаў прэтэнзiй няма, як i ў беларусаў да азербайджанцаў", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусi вельмi выгадна супрацоўнiцтва з Азербайджанам, бо эканомiкi дзвюх краiн узаемадапаўняльныя i не перасякаюцца. "Мы з вялiкiм задавальненнем гатовы дыверсiфiкаваць нашу эканамiчную дзейнасць i арыентавацца на Азербайджан, што мы ўжо i робiм", — сказаў ён.
|
|