Грыбаўскайтэ адшыла Саннікава на канферэнцыі ў Рызе
26.10.2009
—
Новости Политики
|
У часе дыскусіі Саннікаў заявіў, што Грыбаўскайтэ зняважыла беларусаў, запрасіўшы Лукашэнку ў Вільню.
Вы пагразлі ў геапалітыцы і забыліся пра каштоўнасці, дакараў ён. Грыбаўскайтэ адказала ў вельмі цвярдым тоне: «Калі вы хочаце працягу палітыкі, якая была безвыніковай 10 гадоў, гэта ваша права. А я лічу, што трэба даць шанец — не рэжыму, а беларускаму народу». Прэзідэнт Эстоніі Томас Ільвэс дадаў: ён за безвізавы рэжым з Беларуссю. Ён заўважыў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Расіі нашмат горшая, чым у Беларусі, тым не менш з Расіяй ЕС дамаўляецца. «Беларусь — дыктатура, — дадаў Ільвэс, — але не апошняя дыктатура ў Еўропе». Штогадовая канферэнцыя ў Рызе сёлета мела за назву «Аднаўленне эканомікі пры зменлівай сітуацыі з бяспекай: трансатлантычны парадак дня — 2010». Яна прайшла 23-24 кастрычніка. У ёй узялі ўдзел кіраўнікі трох балтыйскіх краінаў, міністры замежных справаў шэрагу еўрапейскіх дзяржаваў, высокапастаўленыя ўрадоўцы ЗША. Незалежнае грамадства Беларусі ў Рызе рэпрэзентавалі, апрача Саннікава, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі, заснавальнік сайту E-Belarus.org Міхал Дарашэвіч, былы пасол Беларусі ў Латвіі і палітвязень Міхал Марыніч, кіраўніца брусэльскага офісу «За дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ цвёрда адказала каардынатару грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97» Андрэю Саннікаву ў часе міжнароднай канфэрэнцыі ў Рызе.
|
|