Падстаў для панiкi няма, сiтуацыя з грыпам знаходзiцца пад кантролем. 21.by

Падстаў для панiкi няма, сiтуацыя з грыпам знаходзiцца пад кантролем

04.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падстаў для панiкi няма, сiтуацыя з захваральнасцю на грып i ВРВІ ў Беларусi знаходзiцца пад кантролем. Аб гэтым заявiў журналiстам у Мiнску мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко.

Паводле яго слоў, эпiдэмiчная сiтуацыя па захваральнасцi на ВРВI i грып у Беларусi не крытычная, але напружаная. Эпiдпрацэс працякае больш лёгка, чым у сумежных дзяржавах. Сёння кожны дзень рэгiструецца ад 12 тыс. да 15 тыс. захварэўшых на грып i ВРВI. Для параўнання — у перыяд эпiдэмii грыпу фiксуецца да 30 тыс. кожны дзень.

Мiнiстр аховы здароўя заклiкаў жыхароў рэспублiкi не нагнятаць сiтуацыю. Пры гэтым ён падкрэслiў, што "медыкi былi гатовы да росту захваральнасцi на грып i ВРВI, але нiяк не чакалi такой панiкi i ажыятажнага попыту на процiвiрусныя i iншыя лякарствы ў аптэках".

Васiль Жарко таксама адзначыў, што ўсе неабходныя лекавыя сродкi будуць пастаўляцца ў аптэкi рэгулярна. Толькi сёння ў аптэчную сетку сталiцы было дастаўлена каля 7 тыс. упаковак "Арпетолу" i 90 тыс. масак. Мiнiстр падкрэслiў, што ў сувязi з iснуючай сiтуацыяй аптэкi працуюць без выхадных, i дадаў пры гэтым, што "такi ажыятажны попыт назiраецца толькi ў Мiнску, у iншых рэгiёнах яго няма". Акрамя таго, Васiль Жарко паведамiў, што гарачкапанiжальныя, процiвiрусныя i процiзапаленчыя лекавыя сродкi ёсць у наяўнасцi. Мiнiстр выказаў здзiўленне ў сувязi з ажыятажным попытам i купляй у запас мазяў i масак. На яго думку, гэта стварае непатрэбны дэфiцыт у аптэках.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падстаў для панiкi няма, сiтуацыя з захваральнасцю на грып i ВРВІ ў Беларусi знаходзiцца пад кантролем. Аб гэтым заявiў журналiстам у Мiнску мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика