У Беларусi на справе ажыццяўляецца моцная сацыяльная палiтыка. 21.by

У Беларусi на справе ажыццяўляецца моцная сацыяльная палiтыка

04.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi на справе ажыццяўляецца моцная сацыяльная палiтыка, неад'емны прынцып якой — усенародная пашана i павага да тых, хто сваiмi канкрэтнымi справамi, творчымi здзяйсненнямi садзейнiчае ўмацаванню i праслаўленню Айчыны. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 лiстапада ў час уручэння дзяржаўных узнагародаў.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што стала добрай традыцыяй напярэдаднi кастрычнiцкiх святаў уручаць высокiя дзяржаўныя ўзнагароды дастойным людзям краiны. Прэзiдэнт падкрэслiў, што сёння як нiколi патрэбна адказная, зладжаная работа на кожным участку. "Не сакрэт, што сусветны крызiс аказвае негатыўны ўплыў на тэмпы развiцця нашай краiны, параджае нямала эканамiчных цяжкасцяў i сацыяльных праблем. Але я глыбока перакананы: мы iх адолеем. Залогам таго служыць адзiная воля беларускага народа i кiраўнiцтва дзяржавы да стваральнай дзейнасцi, iмкненне да дынамiчнага ўздыму ўсiх сфераў жыцця нашага грамадства", — адзначыў ён.

У лiку ўзнагароджаных была вялiкая група працаўнiкоў ЗАТ "Атлант" — прадстаўнiкоў рабочага класа, спецыялiстаў, кiраўнiкоў вытворчасцi. "Вы на справе даказалi, што адказнае заданне па мадэрнiзацыi вытворчасцi, павышэнню якасцi i канкурэнтаздольнасцi прадукцыi на сусветным рынку цалкам выканальнае, i таму па праву ўдастоены ордэнаў, медалёў i ганаровых званняў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У лiку ўзнагароджаных i лепшыя прадстаўнiкi ўнутраных войскаў, пагранiчнай службы, работнiкi пракуратуры — тыя, хто спыняе злачыннасць, ахоўвае рубяжы дзяржавы.

Асаблiвыя словы ўдзячнасцi Аляксандр Лукашэнка выказаў тым, хто прысвяцiў сваё жыццё захаванню i прымнажэнню бясцэннай духоўнай спадчыны беларусаў — дзеячам нацыянальнай культуры i мастацтва. "Спадзяюся, вы яшчэ не раз парадуеце гледачоў i слухачоў сваiм талентам i непераўзыдзеным мастацкiм майстэрствам", — сказаў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы таксама павiншаваў з заслужанымi ордэнамi i ганаровымi званнямi работнiкаў аховы здароўя, якiя дабiлiся станоўчых рэзультатаў у кардыялогii, у ахове мацярынства i дзяцiнства.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi на справе ажыццяўляецца моцная сацыяльная палiтыка, неад'емны прынцып якой — усенародная пашана i павага да тых, хто сваiмi канкрэтнымi справамi, творчымi здзяйсненнямi садзейнiчае ўмацаванню i праслаўленню Айчыны. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 лiстапада ў час уручэння дзяржаўных узнагародаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика