Беларусь мае намер больш iнтэнсiўна ствараць вытворчасцi беларускай тэхнiкi ў Азербайджане. 21.by

Беларусь мае намер больш iнтэнсiўна ствараць вытворчасцi беларускай тэхнiкi ў Азербайджане

12.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 лiстапада ў iнтэрв'ю азербайджанскаму iнфармацыйнаму агенцтву Trеnd Nеws, якое адбылося напярэдаднi вiзiту ў Беларусь Прэзiдэнта Азербайджана Ільхама Алiева.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што перспектывы такога ўзаемадзеяння вельмi вялiкiя. "Мы нi ў адной краiне не адчувалi такой падтрымкi пры стварэннi гэтых прадпрыемстваў, як у вас. Спачатку былi зборачныя вытворчасцi, потым выйшлi на лакалiзацыю. Азербайджан — апора на Каўказе, i мы будзем развiваць там базу i ствараць вытворчасцi, напрыклад, аўтакранаў, гатовы вырабляць лiфты, сельгастэхнiку", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

"Мы гатовы працаваць i адкрываць свае вытворчасцi, калi ў гэтым будзе цiкавасць азербайджанскага боку, а яна ёсць", — адзначыў Прэзiдэнт. Ён таксама дадаў, што Беларусь "навучылася з тэрыторыi Азербайджана гандляваць з трэцiмi краiнамi". "Думаю, мы знойдзем падтрымку з боку Прэзiдэнта Азербайджана. I будзем яшчэ больш iнтэнсiўна развiваць вытворчасць беларускай тэхнiкi на азербайджанскай зямлi. Ад гэтага вы толькi выйграеце. У вас толькi ўзнiмаецца сельская гаспадарка, а для таго, каб ажыццявiць бурны рост, без тэхнiкi не абысцiся" , — сказаў беларускi лiдар.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што калi азербайджанскi рынак не мае патрэбы ў такой колькасцi беларускай прадукцыi, то там неабходна ствараць сумесныя вытворчасцi i гандляваць з Азербайджана з трэцiмi краiнамi, што дзяржавы сёння паспяхова i робяць: у галiне тэхнiкi, электронiкi, оптыкi, радыёэлектронiкi, навукаёмiстых вытворчасцяў.

Закранаючы плануемы ў найблiжэйшы час вiзiт у Беларусь Прэзiдэнта Азербайджана Iльхама Алiева, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што чакае гэтай сустрэчы. "Мы сфармiравалi добрую нарматыўна-прававую базу, у нас няма праблем у супрацоўнiцтве ўрадаў, ведамстваў, прадпрыемстваў, прадстаўнiкоў бiзнэсу, — адзначыў Прэзiдэнт. — Мы чакаем ад вiзiту, што агаворым многiя праблемы, якiя нададуць дынамiку i дадатковы iмпульс нашаму супрацоўнiцтву".

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што для Беларусi вельмi важна дыверсiфiкаваць пастаўкi вуглевадароднай сыравiны. "Расiя — дружалюбная нам краiна, але мы не можам залежаць толькi ад аднаго пастаўшчыка", — сказаў ён. Кiраўнiк дзяржавы расказаў, што пралiчваўся i маршрут пастаўкi нафты праз Украiну, гэта пытанне, у прыватнасцi, доўга абмяркоўвалася i ў час апошняй сустрэчы з Прэзiдэнтам Украiны Вiктарам Юшчанкам у Кiеве.

Гаворачы аб пастаўках праз нафтаправод "Адэса — Броды", Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты варыянт магчымы. "Мне здаецца, гэты варыянт магчымы, i абсалютна без праблем мы можам паставiць у Мазыр вельмi якасную каспiйскую нафту. Вядома, трэба мець на ўвазе, што гэта будзе ўварванне ў рынак, якi ўжо аформiўся. Тут дзяржавы ўжо даўно гандлююць, склалiся пэўныя сувязi, гэта працэс няпросты", — адзначыў Прэзiдэнт.

"Таму мы пралiчваем гэтыя варыянты, i як толькi мы дамовiмся i гэта эканамiчна будзе выгадна, то неадкладна пачнём рэалiзоўваць гэты праект", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Зацiкаўленасць Азербайджана, Прыкаспiйскiх дзяржаў, Украiны i Беларусi ў гэтым ёсць", — дадаў ён.

Беларусь гатова аказаць садзейнiчанне ў станоўчым вырашэннi канфлiкту ў Нагорным Карабаху, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

"Калi мы штосьцi можам у гэтым плане зрабiць — мiнская група АБСЕ, Беларусь, беларускi народ — калi мы можам штосьцi станоўчае прыўнесцi ў вырашэнне гэтага пытання, мы з задавальненнем гэта зробiм", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Аднак кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што вырашыць гэту праблему могуць толькi два прэзiдэнты — Арменii i Азербайджана. "Толькi прэзiдэнты гэтых краiн могуць вырашыць гэту праблему. Як? Толькi ў iнтарэсах тых людзей, якiя там засталiся. Не могуць яны ў такiх умовах жыць i ў такой сiтуацыi, — лiчыць Аляксандр Лукашэнка. — Мы падтрымлiваем працэс у тым напрамку, што гэта павiнны вырашыць дзве дзяржавы, два прэзiдэнты, два народы".

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Беларусь не можа дыстанцыравацца ад праблем рэгiянальных канфлiктаў на тэрыторыi СНД, Прыднястроўе гэта, Крым або Нагорны Карабах, паколькi ўсе калiсьцi жылi ў адной дзяржаве.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 лiстапада ў iнтэрв'ю азербайджанскаму iнфармацыйнаму агенцтву Trеnd Nеws, якое адбылося напярэдаднi вiзiту ў Беларусь Прэзiдэнта Азербайджана Ільхама Алiева. Прэзiдэнт падкрэслiў, што перспектывы такога ўзаемадзеяння вельмi вялiкiя. "Мы нi ў адной краiне не адчувалi такой падтрымкi пры стварэннi гэтых прадпрыемстваў, як у вас. Спачатку былi зборачныя вытворчасцi, потым выйшлi на лакалiзацыю. Азербайджан — апора на Каўказе, i мы будзем развiваць там базу i ствараць вытворчасцi, напрыклад, аўтакранаў, гатовы вырабляць лiфты, сельгастэхнiку", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика