Аляксандр Лукашэнка: Уступкi дзяржавы ў Мытным саюзе павiнны быць узаемнымi i збалансаванымi
18.11.2009
—
Новости Политики
|
Беларусь чакае, што фармiраванне Мытнага саюза будзе заснавана на прынцыпах раўнапраўя i ўзаемнай выгады з улiкам iнтарэсаў кожнага з бакоў. Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў 17 лiстапада на нарадзе па пытаннi фармiравання Мытнага саюза. "Мы чакаем, што гэта якасна новае iнтэграцыйнае ўтварэнне будзе заснавана на прынцыпах раўнапраўя i ўзаемнай выгады, забеспячэння свабоды перамяшчэння тавараў i паслуг, унiверсальнага нетарыфнага рэгулявання, аднолькавых умоў гаспадарання для прадпрыемстваў, устаранення неабгрунтаваных бар'ераў ва ўзаемным гандлi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў сумненне наконт таго, цi ў поўнай меры ўлiчаны iнтарэсы Беларусi на этапе ўзгаднення ўмоў Мытнага саюза. "Шчыра скажу, мяне непакоiць, цi дастаткова абаронены i поўнасцю ўлiчаны беларускiя эканамiчныя i знешнепалiтычныя iнтарэсы на этапе ўзгаднення ўмоў Мытнага саюза", — заявiў Прэзiдэнт. У канцы лiстапада ў Мiнску на пасяджэннi Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС плануецца падпiсанне дакументаў, якiя павiнны пакласцi пачатак функцыянаванню Мытнага саюза трох дзяржаў: Беларусi, Казахстана i Расii. "Напярэдаднi прыняцця канчатковага рашэння я чакаю ад усiх, перш за ўсё ад урада, поўнай i ўсебакой справаздачы аб дасягнутых у ходзе падрыхтоўчай работы вынiках. Цi вырашыць Мытны саюз тыя праблемы, з якiмi мы сутыкнулiся пры будаўнiцтве Саюзнай дзяржавы?" — задаў пытанне Прэзiдэнт. "Я ведаю, што зарэзервавалi для сябе шэраг палажэнняў па найбольш важных пазiцыях i Казахстан, i Расiя", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што "Расiя i Казахстан у нечым падобныя, паколькi ў iх ёсць галоўнае — вуглевадародная сыравiна". На думку кiраўнiка беларускай дзяржавы, гэта сведчыць аб тым, што яны будуць выступаць кансалiдавана. "Наша эканомiка зусiм iншая. Напрыклад, калi б тут была яшчэ i Украiна, было б прасцей, таму што ў нас эканомiкi падобныя. Тут жа мы са сваёй эканомiкай можам застацца сам-насам", — лiчыць Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, беларускiя перагаворшчыкi не праяўляюць неабходную ў такiх выпадках напорыстасць. "Ствараецца ўражанне, што мы пайшлi па шляху найменшага супрацiўлення, уступаючы свае пазiцыi i не атрымлiваючы нiчога прадметнага ўзамен, акрамя запэўненняў i абяцанняў, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Папярэджваю асаблiва: нiякiя запэўнiваннi i абяцаннi, што вы гэта вырашыце ў будучым, не прымаюцца. Рашэнне трэба прымаць цяпер. Мы ведаем, як гэтыя запэўненнi рэалiзоўваюцца". "Зноў, як ужо не раз было, мы своечасова не клапоцiмся аб абароне нашых нацыянальных iнтарэсаў, а потым гэта выходзiць на самы высокi ўзровень i даводзiцца гэтыя пытаннi вырашаць кiраўнiкам дзяржаў. Гэтага быць не павiнна, таму што гэта прымае цалкам iншы кiрунак", — дадаў ён. Прэзiдэнт адзначыў, што ў яго ёсць шэраг пытанняў па Адзiным, мытным тарыфе, якi плануецца ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 2010 года. "Урад дакладвае, што ён ужо ўзгоднены i гатовы да падпiсання кiраўнiкамi дзяржаў, — сказаў беларускi лiдар. — Цi зроблены дакладныя разлiкi i аналiз па кожным напрамку i па кожнай таварнай пазiцыi на прадмет магчымай выгады або страт? Цi праведзена работа з беларускiмi арганiзацыямi i прадпрыемствамi па ўлiку iх iнтарэсаў i падрыхтоўцы да новых умоў гаспадарання?" Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ўсе ўступкi ў Мытным саюзе павiнны быць узаемнымi i збалансаванымi. Ён са шкадаваннем канстатаваў, што на сёння няма нiякай яснасцi нi па пытаннi аб адмене экспартных пошлiнаў на нафту, якiя прымяняе Расiя, нi па адзiным цэнаўтварэннi на прыродны газ i iншыя энергарэсурсы на тэрыторыi Мытнага саюза. "Довады аб тым, што гэтыя пытаннi будуць урэгуляваны потым у рамках адзiнай эканамiчнай прасторы, не пераканаўчыя. Нiякiх запэўненняў, клятваў i абяцанняў не прымаецца. Вырашаць павiнны цяпер. Мы павiнны бачыць канкрэтныя рашэннi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Няма яснасцi i ў тым, як будуць размяркоўвацца памiж бюджэтамi трох дзяржаў мытныя пошлiны за iмпартаваныя тавары з трэцiх краiн. Цi не панясе бюджэт Беларусi страты ў сувязi з выкарыстаннем такога варыянта? "'Цi зможам мы кампенсаваць упушчаныя выгады ад супрацоўнiцтва з трэцiмi краiнамi, удзельнiчаючы ў Мытным саюзе, сфармiраваным пераважна на ўмовах расiйскага боку? — звярнуўся да прысутных Прэзiдэнт. — Нельга ж забываць, што ў цяперашнiх умовах удзел Беларусi ў Мытным саюзе набывае глыбокi геапалiтычны сэнс. Пры ўдзеле ў Мытным саюзе Беларусь страчвае частку свайго эканамiчнага суверэнiтэту ў пытаннях гандлёвых адносiнаў з трэцiмi краiнамi i ў нейкай ступенi ставiць пад пагрозу некаторых айчынных таваравытворцаў". Кiраўнiка беларускай дзяржавы таксама цiкавiць, цi атрымае Беларусь пры гэтым магчымасць выйсцi на якасна новы, больш высокi ўзровень доступу i прысутнасцi на рынках Расii i Казахстана. Звяртаючыся да членаў урада, Аляксандр Лукашэнка папярэдзiў, што iх ацэнка магчымых негатыўных наступстваў для эканамiчнай i палiтычнай бяспекi краiны будзе ўзята за аснову пры прыняццi канчатковага рашэння беларускiм бокам на вышэйшым узроўнi аб уступленнi Беларусi ў Мытны саюз. "Вы павiнны разумець, што любая памылка, любы пралiк тут будуць вельмi дорага каштаваць краiне i народу. Такiм чынам, высновы рабiце самi", — сказаў на заканчэнне Прэзiдэнт. У ходзе абмеркавання, што доўжылася больш за дзве з паловай гадзiны, былi дэталёва прааналiзаваны ўсе плюсы i мiнусы ўдзелу Беларусi ў Мытным саюзе, варыянты развiцця сiтуацыi пасля 1 студзеня 2010 года пры рэалiзацыi гэтай iнтэграцыйнай iнiцыятывы. Выказвалiся розныя думкi прадстаўнiкамi ўрада, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Нацыянальнай акадэмii навук, iшла актыўная дыскусiя. прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь чакае, што фармiраванне Мытнага саюза будзе заснавана на прынцыпах раўнапраўя i ўзаемнай выгады з улiкам iнтарэсаў кожнага з бакоў. Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў 17 лiстапада на нарадзе па пытаннi фармiравання Мытнага саюза. "Мы чакаем, што гэта якасна новае iнтэграцыйнае ўтварэнне будзе заснавана на прынцыпах раўнапраўя i ўзаемнай выгады, забеспячэння свабоды перамяшчэння тавараў i паслуг, унiверсальнага нетарыфнага рэгулявання, аднолькавых умоў гаспадарання для прадпрыемстваў, устаранення неабгрунтаваных бар'ераў ва ўзаемным гандлi", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.
|
|