Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапановы па карэктуры генплана Мiнска. 21.by

Аляксандр Лукашэнка адобрыў прапановы па карэктуры генплана Мiнска

21.11.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адобрыў падыходы па карэктуры генеральнага плана Мiнска i пагадзiўся з прапанаванымi планамi будаўнiцтва новага шматфункцыянальнага комплексу з гасцiнiцай у рамках падрыхтоўкi да чэмпiянату свету па хакеi. Аб гэтым iшла размова ў час даклада кiраўнiку дзяржавы аб перспектывах развiцця беларускай сталiцы.

У ходзе даклада адзначалася, што ў генплане Мiнска ўлiчаны пажаданнi мiнчан, якiя ўдзельнiчалi ў абмеркаваннi гэтага дакумента.

Што датычыцца падрыхтоўкi да маючага адбыцца ў 2014 годзе чэмпiянату свету, то да гэтага часу ў беларускай сталiцы павiнна адбыцца нямала пазiтыўных змен, каб дастойна прыняць немалую колькасць гасцей. У прыватнасцi, адным з такiх аб'ектаў, якi павiнен упрыгожыць беларускую сталiцу, павiнен стаць шматфункцыянальны комплекс з гасцiнiцай, яго плануецца пабудаваць ужо ў 2013 годзе. Ён размесцiцца на ўчастку ў межах праспекта Незалежнасцi — вулiцы Янкi Купалы — ракi Свiслач, непадалёк ад цырка.

Паводле слоў прадстаўнiкоў групы кампанiй "Кемпiнскi", якiя будуць займацца ўзвядзеннем комплексу, новыя будынкi прадоўжаць забудову праспекта Незалежнасцi, пры гэтым фармiруючы цiкавую пешаходную прастору памiж вулiцай i дамамi. Фасады будуць выкананы ў традыцыйным стылi цэнтральных праспектаў горада з асаблiвым акцэнтам на дэталi з натуральнага каменю, што створыць унiкальную архiтэктурную кампазiцыю. Асаблiвая ўвага будзе нададзена арганiзацыi набярэжнай для адпачынку гараджан.

Прэзiдэнт запатрабаваў, каб будаўнiцтва вялося якасна, з выкарыстаннем самых сучасных экалагiчна чыстых матэрыялаў. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што пачынаючы са студзеня наступнага года да якасцi будаўнiцтва будуць прад'яўляцца асаблiвыя патрабаваннi — яно павiнна весцiся ў адпаведнасцi з еўрапейскiмi стандартамi.

Вакол Мiнска плануецца пабудаваць другую кальцавую аўтадарогу, якая злучыць магiстральныя напрамкi Масква — Берлiн i Вiльнюс — Кiеў. Адпаведная прапанова была адобрана Прэзiдэнтам Беларусi ў час даклада. "Другое кальцо абавязкова патрэбна, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, — але гэты праект неабходна дэталёва пралiчыць, каб гэта была вельмi перспектыўная, сучасная аўтадарога, якая адпавядае самым высокiм стандартам. Нешта накшталт аўтабана".

Паводле слоў Прэзiдэнта, будаўнiцтва новай дарогi iстотна дапаможа разгрупаваць нагрузку транзiтных грузавых патокаў, вынесцi лагiстычныя цэнтры за межы горада, а таксама пазбавiць горад ад празмернай загазаванасцi.

Галоўны архiтэктар Мiнска Вiктар Нiкiцiн далажыў кiраўнiку дзяржавы, што на першым этапе плануецца будаўнiцтва паўкальца даўжынёй 50 км, якое злучыць абодва магiстральныя напрамкi.

У перспектыве ўезд iншагародняга транспарту ў Мiнск можа быць абмежаваны з тым, каб разгрузiць насычаны аўтамабiльны рух у сталiцы, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамiў галоўны архiтэктар горада Вiктар Нiкiцiн, iмклiвае павелiчэнне ў Мiнску аўтатранспарту прыводзiць да праблем на вулiцы як з транспартнымi пробкамi, так i забруджваннем паветра.

Вопыт развiцця мегаполiсаў у свеце сведчыць аб тым, што транспартная праблема павiнна вырашацца своечасова. Як адзiн з магчымых варыянтаў вырашэння гэтага пытання ў Мiнску на перспектыву — некаторыя абмежаваннi ўезду iншагародняга транспарту.

У выпадку прыняцця такога рашэння трэба будзе ствараць адпаведную iнфраструктуру на ўездзе ў горад. У прыватнасцi, размова iдзе аб стварэннi аўтамабiльных стаянак, а таксама аб забеспячэннi добра наладжанага руху гарадскога транспарту.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пры гэтым усё павiнна быць зроблена з максiмальнымi выгодамi для людзей: "Для чалавека гэта павiнна быць зручна — прыехаў, пакiнуў аўтамабiль на стаянцы, прычым за невялiкiя грошы, i без праблем паехаў у горад на грамадскiм транспарце".

Разам з тым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што будаўнiцтва аўтамабiльных развязак у горадзе ўсё роўна не пазбегнуць, iх давядзецца будаваць. У ходзе даклада размова iшла таксама аб пытаннях вынасу за межы горада прамысловых прадпрыемстваў. Не павiнна адбыцца так, каб вынесеныя за межы Мiнска прампрадпрыемствы праз некалькi гадоў зноў апынулiся ў межах горада. Размова iшла аб тым, каб распрацаваць дакумент, у якiм будзе дакладна вызначана, як разгрупаваны па краiне прадпрыемствы.

Насельнiцтва Мiнска павiнна прырастаць пераважна за кошт гарадоў-спадарожнiкаў, падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi. "Сталiца патроху, зразумела, будзе ўшчыльняцца, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Але Мiнск асаблiва не ўшчыльнiш, гэта 2-3 тыс. чалавек — не больш".

Прэзiдэнт таксама падкрэслiў, што недапушчальна аддаваць пад забудову ўрадлiвыя ворныя землi. "Такiя землi могуць быць задзейнiчаны пад будаўнiцтва ў самых выключных мэтах, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Зямля — гэта наша галоўнае багацце. Прадукцыя, якая будзе вырашчана на тэрыторыях унутры Мiнска, будзе вельмi запатрабавана, гэта вельмi выгадна". Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на такiх землях можна стварыць прадпрыемствы сельскагаспадарчага прызначэння, якiя забяспечаць мноства рабочых месцаў. Ён запатрабаваў, каб гарадскiя ўлады распрацавалi алгарытм выкарыстання высакаякасных ворных зямель, якi быў бы ўнесены ў Генеральны план горада Мiнска.

Прэзiдэнт таксама мае намер даручыць Савету Мiнiстраў прапрацаваць пытанне аб фармiраваннi плана эфектыўнага размяшчэння прамысловых прадпрыемстваў, якiя будуць вынесены за мяжу горада. Згодна з карэктурай Генеральнага плана Мiнска (зацверджаны ўказам Прэзiдэнта ў 2003 годзе), запланаваная колькасць насельнiцтва беларускай сталiцы складае 1 млн 900 тыс. чалавек пры тэрмiне да 2030 года. У блiжэйшы час чакаецца стварэнне новых жылых мiкрараёнаў у гарадах-спадарожнiках. У тым лiку плануецца ўвесцi ў 2011 годзе жылы раён у Смалявiчах, прапрацоўваецца аналагiчны праект для Заслаўя.

Новы высакакласны футбольны стадыён на месцы цяперашняга стадыёна "Трактар" (каля Партызанскага праспекта) павiнен быць пабудаваны ў Мiнску да канца 2013 года, заявiў Прэзiдэнт Беларусi. "Гэта павiнен быць стадыён на 45 тыс. месцаў. I ён павiнен адпавядаць сусветным стандартам", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Плануецца, што кошт праекта складзе каля 100—120 млн еўра. На стадыёне будуць трыбуны крытага тыпу, што адпавядае прынятым еўрапейскiм нормам. Што датычыцца стадыёна "Дынама", то яго пакiнуць адкрытым, пры гэтым правядуць рэканструкцыю, ачысцяць тэрыторыю стадыёна ад гандлёвых аб'ектаў i створаць аб'екты грамадскага харчавання. Акрамя таго, па перыферыi стадыёна плануецца пабудаваць залы для некаторых вiдаў спорту. Таксама будзе абноўлена сiстэма асвятлення стадыёна "Дынама". Вакол "Дынама" да 2014 года запланавана будаўнiцтва некалькiх высакакласных гасцiнiц.  

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адобрыў падыходы па карэктуры генеральнага плана Мiнска i пагадзiўся з прапанаванымi планамi будаўнiцтва новага шматфункцыянальнага комплексу з гасцiнiцай у рамках падрыхтоўкi да чэмпiянату свету па хакеi. Аб гэтым iшла размова ў час даклада кiраўнiку дзяржавы аб перспектывах развiцця беларускай сталiцы. У ходзе даклада адзначалася, што ў генплане Мiнска ўлiчаны пажаданнi мiнчан, якiя ўдзельнiчалi ў абмеркаваннi гэтага дакумента. Што датычыцца падрыхтоўкi да маючага адбыцца ў 2014 годзе чэмпiянату свету, то да гэтага часу ў беларускай сталiцы павiнна адбыцца нямала пазiтыўных змен, каб дастойна прыняць немалую колькасць гасцей. У прыватнасцi, адным з такiх аб'ектаў, якi павiнен упрыгожыць беларускую сталiцу, павiнен стаць шматфункцыянальны комплекс з гасцiнiцай, яго плануецца пабудаваць ужо ў 2013 годзе. Ён размесцiцца на ўчастку ў межах праспекта Незалежнасцi — вулiцы Янкi Купалы — ракi Свiслач, непадалёк ад цырка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика