Кiраўнiкi ўрадаў краiн СНД прынялi Канцэпцыю супрацоўнiцтва ў сферы энергетыкi
21.11.2009
—
Новости Политики
|
Яна зацверджана 20 лiстапада на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў дзяржаў СНД у Ялце. У прыватнасцi былi падпiсаны пагадненнi аб супрацоўнiцтве дзяржаў — удзельнiц СНД у сферы эксплуатацыi мiждзяржаўных лiнiй электраперадачы нацыянальных электраэнергетычных сiстэм, аб узгодненым развiццi мiжнародных транспартных калiдораў, якiя праходзяць па тэрыторыях дзяржаў Садружнасцi. Падпiсаны рашэннi аб асноўных напрамках доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва дзяржаў — удзельнiц СНД у iнавацыйнай сферы. Разгледжана пытанне аб Правiлах вызначэння краiны паходжання тавараў. Па вынiках абмеркавання падпiсаны пагадненне i рашэнне аб Правiлах вызначэння краiны паходжання тавараў у СНД. Кiраўнiкi ўрадаў i дэлегацыi ў цэлым абмеркавалi пытаннi ўзаемадзеяння ў сферы фiнансавых расследаванняў, мiграцыйнай палiтыкi. Падпiсана Пагадненне аб супрацоўнiцтве ў галiне расследавання авiяцыйных здарэнняў з дзяржаўнымi паветранымi суднамi краiн СНД. Таксама падпiсаны рашэннi аб фiнансаваннi ў 2010 годзе Плана мерапрыемстваў па рэалiзацыi Канцэпцыi развiцця сацыяльных i медыцынскiх асноў паляпшэння якасцi жыцця i прафiлактыкi страты працаздольнасцi ветэранаў войнаў, удзельнiкаў лакальных канфлiктаў, мiратворчых аперацый i ахвяраў тэрарызму ў дзяржавах СНД на 2006—2010 гады, аб выдзяленнi асiгнаванняў на стварэнне i развiццё аб'яднанай сiстэмы процiпаветранай абароны ў СНД у 2010 годзе. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна зацверджана 20 лiстапада на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў дзяржаў СНД у Ялце. У прыватнасцi былi падпiсаны пагадненнi аб супрацоўнiцтве дзяржаў — удзельнiц СНД у сферы эксплуатацыi мiждзяржаўных лiнiй электраперадачы нацыянальных электраэнергетычных сiстэм, аб узгодненым развiццi мiжнародных транспартных калiдораў, якiя праходзяць па тэрыторыях дзяржаў Садружнасцi.
|
|