Аляксандр Лукашэнка: СМІ не павiнны атручваць адносiны памiж народамi
25.11.2009
—
Новости Политики
|
Аляксандр Лукашэнка надае вялiкую ролю праводзiмай у гэтыя днi ў Мiнску сустрэчы кiраўнiкоў найбуйнейшых дзяржаўных iнфармацыйных агенцтваў СНД i лiчыць гэта сур'ёзным укладам у развiццё адносiнаў дзяржаў постсавецкай прасторы. "Спадзяюся, што гэта сустрэча будзе мець хай не глабальны эфект, але стане хаця б маленькiм крокам у склейваннi, паляпшэннi адносiнаў у СНД", — падкрэслiў беларускi лiдар. "Я буду ганарыцца, што гэта адбылося на беларускай зямлi", — дадаў Прэзiдэнт. Ён нагадаў, што сур'ёзныя рашэннi заўсёды прымалiся менавiта на беларускай зямлi: "тут прынята рашэнне аб развале Савецкага Саюза — вельмi неразумнае i бесталковае з майго пункту гледжання, тут утварылася СНД, прымалiся важныя рашэннi ў рамках Дагавора аб калектыўнай бяспецы". Чакаецца, што 27 лiстапада будзе прынята рашэнне аб стварэннi Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii. "Гэта будзе буйны, гiстарычны крок, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Ведаю, што ёсць жаданне далучыцца i ў iншых дзяржаў". "Хацелася б, каб ваша сустрэча была калi не гiстарычнай, то мела б вельмi важнае значэнне. Мы зрабiлi добры захад, каб праз вас астатнiя СМI аб'ектыўна, праўдзiва, справядлiва ацэньвалi тое, што адбываецца ў нашай дзяржаве, i вы былi добразычлiвыя", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прысутных. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка назваў сустрэчу Прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева з беларускiмi журналiстамi бессэнсоўнай. "Я нядаўна прагледзеў стэнаграму сустрэчы Прэзiдэнта Расii з беларускiмi журналiстамi i пераканаўся, што гэта абсалютна бессэнсоўнае мерапрыемства", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Гэта, як кажуць, сiметрычны адказ на сустрэчы Лукашэнкi з журналiстамi Расii, пры тым, кажуць, апазiцыйнымi журналiстамi... Я, праўда, не ведаю, цi былi журналiсты, якiя прыехалi да нас, апазiцыйнымi — яны прыязджаюць да нас па сто чалавек. Але мы праводзiм гэтыя сустрэчы для таго, каб сказаць праўду аб сабе. Расiя не ведае, чым жыве Беларусь, таму што асноўныя каналы не асвятляюць сiтуацыю, а калi i асвятляюць, то вы ведаеце, як яны гэта робяць. Таму я вымушаны сустракацца з журналiстамi Расii", — растлумачыў беларускi лiдар. "Калi б наша тэлебачанне хоць неяк было прадстаўлена ў Расii, можа, тады i патрэбнасць у такiх сустрэчах адсутнiчала б", — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: "Прэзiдэнт Расii запрасiў такiх журналiстаў, многiя з якiх рускага чалавека на дух не пераносяць. Хоць бы параiлiся, перш чым запрашаць". "Я так падумаў: навошта? Што гэта сустрэча дасць? Мяне ўкалоць? Я спакойна да гэтага стаўлюся, таму што ўжо ўколаў хапiла. Расказаць штосьцi новае? А што раскажаш, калi кожны дзень мы бачым тэлеперадачы, чытаем газеты: тут Расiя прадстаўлена так, як Расiя хоча гэтага. I гляджу: ну, сустрэча атрымалася проста пустая", — падкрэслiў кiраўнiк беларускай дзяржавы. "Вось ёсць факт сустрэчы. Прачытаў я ўважлiва, пра што там гаварылася... Аб Мытным саюзе — дык мы тут нядаўна падрабязна расказалi аб Мытным саюзе, наша грамадства пра гэта ведае. Аб Саюзнай дзяржаве? Мы шчыра i адкрыта больш расказваем, без дыпламатычных розных умоўнасцяў i г.д. Яшчэ нейкiя пытаннi ўзнiмалiся, якiя i так у Беларусi даволi шырока ўжо абмеркаваны, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Узнiкае пытанне: навошта была гэта сустрэча?" Прэзiдэнт Беларусi пры гэтым падкрэслiў, што ён не бярэцца рабiць вывад, трэба цi не трэба Прэзiдэнту Расii праводзiць такiя сустрэчы."Гэта нармальна, калi Прэзiдэнт Расii, наш лепшы сябар, сустракаецца з беларускiмi журналiстамi. Але мне здаецца, для такiх сустрэч павiнна быць нейкая аснова i, галоўнае, каб наступствы былi добрымi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт лiчыць, што адносiны Беларусi i Расii ацэньваюцца праз прызму iх падачы расiйскiмi СМI. "СМI — гэта сапраўды люстэрка любой дзяржавы i нашых адносiнаў. Мы глядзiм расiйскiя каналы, чытаем IТАР-ТАСС. Бачачы, як асвятляюцца адносiны Беларусi i Расii, робiм з гэтага высновы. Якой Расiя хоча бачыць беларускую дзяржаву, як Расiя хацела б, каб адбывалiся тыя або iншыя працэсы, як расiйскае кiраўнiцтва, элiта ацэньваюць пазiцыi беларускага боку. Там адказы на многiя пытаннi. Перакананы, што i ў Таджыкiстане, i ва Украiне, i ў iншых краiнах менавiта праз гэту прызму разглядаюць нашы адносiны", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. У дзяржавах СНД ёсць нямала праблем з эканомiкай, але самыя вялiкiя цяжкасцi, на думку кiраўнiка беларускай дзяржавы, узнiкаюць на медыйным полi. Прэзiдэнт лiчыць, што сродкi масавай iнфармацыi не заўсёды фармiруюць тое асяроддзе, якое павiнна быць у адносiнах дзяржаў. СМI не павiнны атручваць адносiны памiж народамi, заявiў Прэзiдэнт. Прэзiдэнт лiчыць, што сродкi масавай iнфармацыi павiнны аб'ектыўна i праўдзiва паказваць, што адбываецца як унутры дзяржавы, так i ва ўзаемаадносiнах на мiжнародным узроўнi. На яго думку, скажаючы iнфармацыю, СМI ўводзяць у зман простых грамадзян. У прыватнасцi, гаворачы аб Саюзнай дзяржаве Беларусi i Расii i асвятленнi гэтай тэматыкi ў СМI, Прэзiдэнт адзначыў: "Мы многае зрабiлi ў Саюзнай дзяржаве, асаблiва для людзей. Так, чаканнi былi вялiкiя. Але калi нас пачынаюць "дзяўбцi" на ўсiх каналах у Расii, то гэта крыўдзiць людзей. Нашы ж людзi бачаць рэчаiснасць i як гэта падаецца з роднай нам Расii. Людзi разумеюць так: калi мы там не патрэбны, падае цiкавасць. Гэтага нам дапусцiць нельга". Стварэнне Мытнага саюза прывядзе да ўзмацнення пазiцыi Расii, лiчыць Аляксандр Лукашэнка. "Мытны саюз — гэта падваенне, узмацненне пазiцый Расii. Я вельмi спадзяюся, што Беларусь i Казахстан не будуць тут на задворках", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што Мытны саюз у тым выглядзе, у якiм ён прымаецца сёння, пакуль эфекту не дасць. "Мытны саюз для нас у тым выглядзе, якi мы атрымаем гэтымi днямi, калi падпiшам дакументы, — гэта больш надзея на тое, што будзе эфект у эканомiцы, чым якiсьцi поспех ужо цяпер". "Гэта працэс. Але як мы хочам дамовiцца, працэс не доўгi", — дадаў ён. "Мы дамаўляемся, што за паўгода ўнiфiкуем усе мытныя тарыфы, што за паўгода Мытны саюз адбудзецца, i мы рушым да адзiнай эканамiчнай прасторы", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Расiя павiнна аб'ядноўваць, быць галоўным сувязным звяном. "Мытны саюз — як першы парастак. Некалi Беларусь, Казахстан, Расiя i Украiна хацелi стварыць адзiную эканамiчную прастору. Гэта быў бы самы магутны клубок, упэўнены, што да нас далучылiся б i iншыя. Мы мелi б у эканомiцы той жа Савецкi Саюз у добрым сэнсе i выбудоўвалi б адносiны", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Беларусь мае намер значна нарасцiць гандаль з Азербайджанам, Арменiяй i Таджыкiстанам, заявiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк беларускай дзяржавы нагадаў, што яшчэ некалькi гадоў таму ў Беларусi з гэтымi краiнамi практычна не было тавараабароту. Гаворачы аб эканамiчным супрацоўнiцтве з Арменiяй, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свой час прэзiдэнты дамовiлiся падтрымлiваць iмкненне бiзнэсу да выбудоўвання адносiнаў. Што ж датычыцца Азербайджана, то тут у Беларусi тэмпы развiцця супрацоўнiцтва вышэйшыя, чым з iншымi дзяржавамi СНД. Прэзiдэнт лiчыць, што ў Беларусi i Таджыкiстана ёсць шмат напрамкаў для супрацоўнiцтва. У знешнепалiтычным курсе Беларусi не адбылося нiякай пераарыентацыi, заявiў Аляксандр Лукашэнка. "Размовы аб тым, пайшоў Лукашэнка на Захад цi не пайшоў, — недарэчныя i бесталковыя", — сказаў беларускi лiдар. Прэзiдэнт нагадаў, што ў самым пачатку свайго прыходу да ўлады ў 1994 годзе ён вызначыў стратэгiю знешняй палiтыкi рэспублiкi як шматвектарную. "Тым не менш праз тры днi я выдварыў адсюль Сораса. Гэта была мая першая акцыя. Я яго выдварыў з усiмi яго грашыма, з усiмi мерапрыемствамi, якiя ён збiраўся тут праводзiць, — дадаў Прэзiдэнт. — Цяпер ужо, калi прайшоў час, можна сказаць, правiльна я зрабiў цi не. А тады мяне крытыкавалi ва ўсiх рэспублiках: як жа так, мецэнат i г.д. А я тады сказаў: нам такiя мецэнаты не патрэбны". "I тым не менш я заявiў, што з Захадам мы гатовы выбудоўваць адносiны, але з улiкам нашых iнтарэсаў", — падкрэслiў беларускi лiдар. Паводле слоў Прэзiдэнта, паколькi Захад у той час не вельмi актыўна iшоў насустрач Беларусi, наша дзяржава пайшла па iншаму вектару i значна рушыла наперад у iнтэграцыi з Расiяй i iншымi краiнамi на постсавецкай прасторы. "Не было ў СНД амаль нi адной iнтэграцыйнай iнiцыятывы, якая зыходзiла б не ад Беларусi", — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. "У саюзе з Расiяй мы правялi рэферэндум. Народ тады пераважнай большасцю выказаўся "за". На жаль, цяпер менш прыхiльнiкаў Саюзнай дзяржавы стала з-за вядомых атак на яе, у тым лiку з расiйскага боку. Але гэта не смяротна", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. "Такiм чынам, атрымаўся пэўны крэн у бок Расii. Гэта было i аб'ектыўна, i суб'ектыўна абумоўлена (таму што Захад не хацеў з намi размаўляць на тых прынцыпах, якiя мы адстойваем: суверэнiтэт i неўмяшанне ва ўнутраныя справы)", — адзначыў Прэзiдэнт. Аднак з-за пашырэння Еўрасаюза тавараабарот з ЕС у Беларусi значна павялiчыўся i стаў нават на некалькi працэнтаў апярэджваць тавараабарот з Расiяй. "Мы што, будзем iгнараваць гэты фактар? Мы не можам гэта iгнараваць", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў як станоўчы факт значную дыверсiфiкацыю знешняга гандлю Беларусi, i перш за ўсё па экспарце. "Бо залежнасць ад адной краiны, няхай нават сваёй, брацкай, — гэта вельмi небяспечна. I нядаўнiя падзеi, нафтавыя, газавыя сутыкненнi, гандлёвыя войны гэта пацвярджаюць", — растлумачыў Прэзiдэнт. Таму, паводле яго слоў, Беларусь вымушана "шукаць сваё шчасце ў тым лiку i ў iншых месцах планеты". У сувязi з гэтым беларускi лiдар адзначыў станоўчы вопыт пашырэння эканамiчнай прысутнасцi Беларусi ў Iране i Венесуэле. "Мы ўжо ў Венесуэле здабылi мiльён тон нафты за адзiн год, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Усе глядзяць на нас, як на нейкi цуд: аказваецца, беларусы ўмеюць лепш за iншых у свеце здабываць нафту. Умеюць! Таму што мы прыйшлi туды не сварыцца, не "абдзiраць" народ, а працуем, як дамовiлiся: на карысць сваёй краiны i на карысць Венесуэлы". "I ўжо сотнi мiльёнаў долараў мы для сваёй краiны там зарабiлi", — дадаў Прэзiдэнт. З Расiяй, на жаль, беларускi бок так i не змог дамовiцца аб праве распрацоўваць на яе тэрыторыi радовiшчы нафты i газу. А ў Венесуэле гэта дамоўленасць была хутка дасягнута. "Мы не супраць i са Злучанымi Штатамi весцi дыялог, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Але, выбачайце, не трэба на нас нацiскаць i патрабаваць ад нас таго, чаго мы сёння не можам зрабiць". Кiраўнiк дзяржавы заявiў, што Беларусь прадаўжае выбудоўваць вельмi прагматычную пазiцыю па сваёй знешняй палiтыцы. "Ну не дала нам Расiя абяцаны крэдыт. Ён нам быў патрэбны, i мы папрасiлi ў МВФ. Яны прыехалi, назвалi ўмовы — у нас не было выйсця i давялося выбiраць, таму мы згадзiлiся, i яны нам выдзелiлi амаль $3 млрд крэдыту замест тых $500 млн, якiя не выдзелiла Расiя", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён пры гэтым падкрэслiў, што Беларусь мае намер свята выконваць усе ўмовы па крэдытаванні, таму МВФ ахвотна выдзелiць чарговы транш крэдыту для Беларусi ў найблiжэйшы час. "Мы бяром грошы не для праядання, а для таго, каб стварыць "падушку бяспекi", каб папоўнiць золатавалютныя рэзервы, каб не абвалiлася нацыянальная валюта", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. "Таму не трэба мяне дзяўбцi ў тым, што я быццам змянiў знешнепалiтычную арыентацыю дзяржавы. Я гатовы сябраваць, супрацоўнiчаць, але ў мяне ёсць дзяржава i народ, за якiя я адказваю. I я не буду дзейнiчаць на шкоду суседзям", — заявiў Прэзiдэнт. Ён звярнуў увагу на буру, якая ўзнялася ў расiйскiх СМI пасля яго афiцыйнага вiзiту ва Украiну. "Што тут такога? Беларусь устанаўлiвае добрыя адносiны са сваiм паўднёвым суседам. Бо Расiя публiчна заяўляе аб сваiм намеры мець добрыя адносiны з Украiнай, а чаму Беларусь не можа мець з Украiнай нармальныя адносiны?" — задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка надае вялiкую ролю праводзiмай у гэтыя днi ў Мiнску сустрэчы кiраўнiкоў найбуйнейшых дзяржаўных iнфармацыйных агенцтваў СНД i лiчыць гэта сур'ёзным укладам у развiццё адносiнаў дзяржаў постсавецкай прасторы. "Спадзяюся, што гэта сустрэча будзе мець хай не глабальны эфект, але стане хаця б маленькiм крокам у склейваннi, паляпшэннi адносiнаў у СНД", — падкрэслiў беларускi лiдар. "Я буду ганарыцца, што гэта адбылося на беларускай зямлi", — дадаў Прэзiдэнт. Ён нагадаў, што сур'ёзныя рашэннi заўсёды прымалiся менавiта на беларускай зямлi: "тут прынята рашэнне аб развале Савецкага Саюза — вельмi неразумнае i бесталковае з майго пункту гледжання, тут утварылася СНД, прымалiся важныя рашэннi ў рамках Дагавора аб калектыўнай бяспецы". Чакаецца, што 27 лiстапада будзе прынята рашэнне аб стварэннi Мытнага саюза Беларусi, Казахстана i Расii. "Гэта будзе буйны, гiстарычны крок, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Ведаю, што ёсць жаданне далучыцца i ў iншых дзяржаў". |
|