Беларусь i Прыволжская федэральная акруга маюць намер выйсцi на дакрызiсны аб'ём тавараабароту. 21.by

Беларусь i Прыволжская федэральная акруга маюць намер выйсцi на дакрызiсны аб'ём тавараабароту

04.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў Мiнску памiж урадамi Беларусi i Арэнбургскай вобласцi Расii падпiсана пагадненне аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве. Да яго дададзены Пратакол мерапрыемстваў па развiццi супрацоўнiцтва памiж нашай краiнай i гэтым рэгiёнам на 2010—2011 гады. Урад Беларусi падпiсаў Пратакол мерапрыемстваў па развiццi супрацоўнiцтва з Урадам Удмурцкай Рэспублiкi i План супрацоўнiцтва з Рэспублiкай Мардовiя.

Перамовы з прадстаўнiчай дэлегацыяй Прыволжскай федэральнай акругi на чале з паўнамоцным прадстаўнiком прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi ў Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгорам Рапотам вёў прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi. Ён заўважыў, што падпiсанне падобных маштабных дакументаў — вялiкi поспех гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва. "У апошнiя 3-4 месяцы назiраецца пад'ём расiйскай эканомiкi, i ў нас ёсць усе магчымасцi, каб наблiзiцца да дакрызiснага ўзроўню гандлю", — заўважыў беларускi прэм'ер-мiнiстр. Ён нагадаў, што з пачатку гэтага года тавараабарот знiзiўся прыкладна на 48 працэнтаў, i толькi са жнiўня пачаўся паступовы пад'ём.

Сяргей Сiдорскi адзначыў, што тавараабарот складваецца не проста на ўзроўнi дагаворных адносiнаў, а i па ўзаемнай кааперацыi. З Прыволжскай акругi пастаўляюцца не толькi сыравiнныя рэсурсы, але i камплектныя часткi, рухавiкi. Ёсць праграмы супрацоўнiцтва ў экалагiчнай сферы, у прыватнасцi, праграма "Чыстая вада". Перспектыўнымi кiрункамi развiцця супрацоўнiцтва з'яўляюцца нафтахiмiя i машынабудаванне.

Рыгор Рапота адзначыў, што прагрэс беларускай вытворчасцi вiдавочны, у прыватнасцi, з пункту погляду тэхнiчнага пераўзбраення. І прывёў у якасцi прыкладу Мiнскi трактарны завод, дзе заўважнае iмкненне трымацца на ўзроўнi найлепшых дасягненняў навукова-тэхнiчнага прагрэсу. Ён падтрымаў iдэю стварэння сумесных прадпрыемстваў i вытворчасцяў, адзначыў, што ў рэгiёне ёсць праблема вады i сумесныя экалагiчныя праекты вельмi дарэчы. Зацiкавiла расiйскi бок i наша вытворчасць лесанарыхтоўчай тэхнiкi, i беларускi вопыт па асваеннi лесатэхнiчнага комплексу.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску памiж урадамi Беларусi i Арэнбургскай вобласцi Расii падпiсана пагадненне аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве. Да яго дададзены Пратакол мерапрыемстваў па развiццi супрацоўнiцтва памiж нашай краiнай i гэтым рэгiёнам на 2010—2011 гады. Урад Беларусi падпiсаў Пратакол мерапрыемстваў па развiццi супрацоўнiцтва з Урадам Удмурцкай Рэспублiкi i План супрацоўнiцтва з Рэспублiкай Мардовiя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика