Уладзiмiр МАКЕЙ: Нiякай надзвычайшчыны ў кадравых прызначэннях Прэзiдэнта шукаць не трэба
08.12.2009
—
Новости Политики
|
Аб гэтым 5 снежня ў час афiцыйнага прадстаўлення службовых асобаў Мiнiстэрства абароны i Савета бяспекi Беларусi, назначаных указам Прэзiдэнта 4 снежня, заявiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў кiраўнiка Адмiнiстрацыi, на пасады кiраўнiкоў прызначаюцца выключна прыстойныя, квалiфiкаваныя, энергiчныя i высокамаральныя афiцэры i генералы з незаплямленай рэпутацыяй. "Чысцiня радоў была i застаецца галоўным патрабаваннем кiраўнiка дзяржавы", — сказаў Уладзiмiр Макей. Ён адзначыў, што ў Мiнiстэрстве абароны выраслi годныя кiраўнiкi, якiя маюць добрую тэарэтычную i практычную ваенную падрыхтоўку. Назначэнне Леанiда Мальцава на пасаду дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Уладзiмiр Макей назваў вельмi высокай ацэнкай яго асабiстага ўкладу ва ўмацаванне абараназдольнасцi Беларусi i стварэнне армii, якая адпавядае ўсiм сучасным патрабаванням, дадаўшы, што яго вопыт будзе патрэбны на новай пасадзе. Прадстаўляючы Юрыя Жадобiна, якi назначаны мiнiстрам абароны Беларусi, кiраўнiк прэзiдэнцкай адмiнiстрацыi адзначыў, што з усiх разгледжаных магчымых кандыдатур ён з'яўляецца найбольш падрыхтаваным для работы на гэтай пасадзе. "Ён унёс вялiкi ўклад ва ўдасканаленне ваеннай арганiзацыi рэспублiкi, умацаванне яе абараназдольнасцi, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод афiцэраў i генералаў Узброеных Сiл", — сказаў Уладзiмiр Макей. Пры гэтым кiраўнiк Адмiнiстрацыi падкрэслiў, што "гэта нiякое не панiжэнне, а аказанне асаблiвага даверу, таму што армiя з'яўляецца вельмi важнай часткай дзяржаўнага механiзма". "У яго цудоўная школа: прыйшоўшы ў Службу бяспекi Прэзiдэнта, ён арганiзаваў там сапраўды ваенны парадак, а ўзначалiўшы КДБ, ён у першую чаргу збавiўся ад людзей, якiя заплямiлi сваю рэпутацыю, — гэта вельмi важна. Ён будзе гаварыць з вамi на адной мове, таму што ён з гэтага (ваеннага. — Заўвага БЕЛТА) асяроддзя. Ён дастаткова лёгкi чалавек, але ў той жа час у iм ёсць стрыжань, i калi ён прымае рашэнне, то даводзiць яго да канца", — адзначыў Уладзiмiр Макей, звяртаючыся да прысутных афiцэраў i генералаў. Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта таксама дадаў, што важнейшая задача, якая стаiць перад новым мiнiстрам абароны, — у прадаўжэннi далейшага якаснага павышэння боегатоўнасцi ва Узброеных Сiлах Беларусi. Пры гэтым, адзначыў Уладзiмiр Макей, Прэзiдэнт звярнуў асаблiвую ўвагу, што прынцыповыя падыходы да забеспячэння ваеннай бяспекi Беларусi змянiцца не павiнны i трэба развiваць тыя пачынаннi, якiя былi закладзены Леанiдам Мальцавым, пры гэтым рашуча збаўляючыся ад ўсяго ўстарэлага i неэфектыўнага, удзяляючы самую пiльную ўвагу павышэнню прэстыжу ваеннай службы. * * * Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей прадставiў працоўнаму калектыву ААТ "МАЗ" новага генеральнага дырэктара Аляксандра Бароўскага. "Рашэнне аб змене кiраўнiцтва прадпрыемства далося няпроста, — сказаў Уладзiмiр Макей. — Як бы не было крыўдна для ранейшага кiраўнiцтва, але апошнi час са стратай эканамiчных паказчыкаў на МАЗе страчвалася i ўпэўненасць, што прадпрыемства справiцца са складанай сiтуацыяй. І прычына тут не толькi ў сусветным крызiсе". Сёння МАЗ нараўне з iншымi флагманамi беларускага машынабудавання, а таксама нафтаперапрацоўкi займае асаблiвае месца ў народна-гаспадарчым комплексе краiны i адыгрывае важную ролю ў вытворчасцi ВУП, падкрэслiў Уладзiмiр Макей. МАЗ можна назваць нацыянальным здабыткам, таму "страцiць такое прадпрыемства раўнацэнна страце палкавога сцяга", лiчыць кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Але, на жаль, апошнi час МАЗ стаў усё больш страчваць свае пазiцыi. Прычына таго — не толькi ў сусветным фiнансавым крызiсе, ёсць адкрытыя пралiкi ў маркетынгавай палiтыцы прадпрыемства, патрэбна дзейсная тавараправодная сетка. "Галоўнае — недапушчальны памылкi ў кадравай палiтыцы, якiя мяжуюць са злачыннай блiзарукасцю", — адзначыў Уладзiмiр Макей. Усё гэта ў канчатковым вынiку прывяло да страты фiнансавых i матэрыяльных рэсурсаў. Дзеючая ў ранейшым складзе дырэкцыя прадпрыемства не спраўлялася з вырашэннем пастаўленых задач, завод адкiнуты на некалькi гадоў таму, яго трэба ўзнiмаць, падкрэслiў Уладзiмiр Макей. Ён дадаў, што МАЗ — гэта не тое прадпрыемства, стабiльнасцю якога можна грэбаваць. Яго паспяховая работа жыццёва важна як для калектыву, так i для яго сумежнiкаў, якiх налiчваецца на прадпрыемствах каля 100 тыс. чалавек. Уладзiмiр Макей растлумачыў, чаму на пасаду генеральнага дырэктара ВА "БелаўтаМАЗ" выбраны Аляксандр Бароўскi. "Гендырэктар МАЗа — фiгура перш за ўсё палiтычная, зыходзячы з таго значэння i ролi, якiя займае прадпрыемства ў гаспадарчай iерархii краiны", — адзначыў кiраўнiк Адмiнiстрацыi. Аляксандр Бароўскi прайшоў добрую школу, будучы старшынёй канцэрна "Белнафтахiм". "Але самае галоўнае — ён мае вялiкi вопыт антыкрызiснага кiравання: 10 гадоў прапрацаваў дырэктарам Завода масавых шын ААТ "Белшына" ў самыя цяжкiя гады i не дапусцiў фiнансавага краху прадпрыемства, рэйдарскага захопу, — сказаў Уладзiмiр Макей. — Тым, хто сумняваецца, скажу, што выбар не выпадковы, Аляксандр Бароўскi назначаецца генеральным менеджарам, а не iнжынерам i не генеральным канструктарам, i яму не абавязкова ведаць, напэўна, методыку разлiкаў нагрузкi на вось аўтамабiля". Новы гендырэктар прызначаны "стабiлiзаваць сiтуацыю на прадпрыемстве", яшчэ раз падкрэслiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi. Паводле яго слоў, Прэзiдэнт краiны даў Аляксандру Бароўскаму поўны карт-бланш у навядзеннi парадку ва ўсiх сферах жыцця прадпрыемства, але пры гэтым параiў не выганяць кадры, а пазбаўляцца толькi ад тых, хто заплямiў сябе, хто не чысты на руку. Як адзначыў мiнiстр прамысловасцi Беларусi Аляксандр Радзевiч, апошнiм часам сiтуацыя на МАЗе ўсё больш трывожыць. Разам з тым, сказаў мiнiстр, звяртаючыся да працоўнага калектыву, "вы захавалi прыбытковую работу, але сёння гэтага мала". Калi рынак аўтамабiлебудавання пагоршыўся у пяць разоў, то становiшча на МАЗе — у дзесяць. "Калi мы не прымем кардынальных мераў, МАЗ можа пайсцi з асноўных рынкаў", — сказаў Аляксандр Радзевiч. Ён прызнаў, што цяпер калектыў прадпрыемства вядзе вялiкую работу па пашырэннi i дыверсiфiкацыi рынку, але гэта на сённяшнi дзень не паляпшае сiтуацыю, не дае тых аб'ёмаў рэалiзацыi, якiя патрабуюцца, каб жыць заводу. Новы гендырэктар, звяртаючыся да калектыву Мiнскага аўтамабiльнага завода, сказаў, што з яго прыходам "нiякiх узрушэнняў не будзе". "Я чалавек каманды i мне патрэбна каманда, але кардынальных кадравых зменаў не будзе", — адзначыў ён, дадаўшы, што мае намер менш гаварыць, а больш рабiць. Пры гэтым разлiчвае на дапамогу калектыву. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым 5 снежня ў час афiцыйнага прадстаўлення службовых асобаў Мiнiстэрства абароны i Савета бяспекi Беларусi, назначаных указам Прэзiдэнта 4 снежня, заявiў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў кiраўнiка Адмiнiстрацыi, на пасады кiраўнiкоў прызначаюцца выключна прыстойныя, квалiфiкаваныя, энергiчныя i высокамаральныя афiцэры i генералы з незаплямленай рэпутацыяй. "Чысцiня радоў была i застаецца галоўным патрабаваннем кiраўнiка дзяржавы", — сказаў Уладзiмiр Макей. |
|