Старшыня Эўрапарлямэнту асудзіў выкраданьні ў Беларусі
08.12.2009
—
Новости Политики
|
"Выпадак, які меў месца ў нядзелю ў Беларусі, зьяўляецца актам запалохваньня. Я зьвяртаюся да ўладаў з заклікам стварыць умовы, якія выключылі б паўтарэньне такіх выпадкаў. Віноўнікі павінны быць знойдзеныя і справядліва асуджаныя".
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк папярэдзіў улады, што такія выпадкі не павінны мець месца: "Гэта ня першы такі выпадак за апошнія 10 дзён. Эўрапейскі парлямэнт лічыць, што трэба працягваць дыялёг зь Беларусьсю пры пэўных умовах: гэта павінна спалучацца з прагрэсам у сфэры дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону. Падобныя выпадкі, такія як выкраданьні і запалохваньне, ставяць пад пытаньне цяперашні падыход краінаў-сябраў Эўразьвязу да Беларусі". Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк асуджае гэтыя падзеі і лічыць іх непрымальнымі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк папярэдзіў улады ў Менску пасьля таго, як атрымаў зьвесткі пра выкраданьне Яўгена Афнагеля, актывіста руху "Эўрапейская Беларусь", які быў выкрадзены ў нядзелю невядомымі асобамі, вывезены зь Менску і потым адпушчаны. |
|