Пасол Германii зрабiў усё магчымае для зблiжэння Беларусi з ЕС. 21.by

Пасол Германii зрабiў усё магчымае для зблiжэння Беларусi з ЕС

09.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол ФРГ у Беларусi Гебхарт Вайс зрабiў усё магчымае для зблiжэння Беларусi з ЕС. Такi пункт гледжання выказаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiком германскай дыпламатычнай мiсii.

Прэзiдэнт пазiтыўна ацанiў ролю Германii ў зблiжэннi Беларусi з Еўрапейскiм саюзам. Паводле яго слоў, германскi пасол зрабiў для гэтага ўсё магчымае. "Паслы прызначаны для таго, каб зблiжаць краiны i нi ў якiм выпадку не процiдзейнiчаць тым працэсам, якiя тут адбываюцца, не капаць равы i не выбудоўваць "берлiнскiя сцены" памiж дзяржавамi, — сказаў Прэзiдэнт. — На жаль, не заўсёды так адбываецца".

"Што датычыцца Германii i цяперашняга яе пасла, я магу толькi падзякаваць, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дыпламата. — Вы зрабiлi ўсё магчымае ў гэтай сiтуацыi. Ваша мiсiя была нацэлена на зблiжэнне Беларусi з Германiяй i ЕС. Вы заўсёды былi прагматычны. Той прагматызм i тая павага да нашага народа заслугоўваюць вялiкага даверу". Кiраўнiк беларускай дзяржавы выказаў надзею, што ўсё, што зрабiў пасол Германii, "не застанецца недзе за дужкамi". "Мне вельмi хацелася б, каб новы пасол гэтак жа ўважлiва i чула ставiўся да тых праблем, якiя сёння iснуюць у Беларусi, i iмкнуўся дапамагчы, — сказаў Прэзiдэнт. — Хацелася б, каб вынiк быў адзiн: вы зблiжалi народы".

Гебхарт Вайс, дыпламатычная мiсiя якога ў хуткiм часе завяршаецца, сказаў: "Нягледзячы на ўсе гэтыя цяжкiя рамачныя ўмовы, сёння ў Бруселi праходзiць першая сустрэча мiнiстраў замежных спраў краiн — удзельнiц "Усходняга партнёрства". Гэта будзе таксама першая сустрэча кiраўнiка беларускага знешнепалiтычнага ведамства i новага германскага мiнiстра замежных спраў. Хачу сказаць, што мы шмат чаго дасягнулi, i вельмi важны год наперадзе. Маё бачанне, што калi ў снежнi наступнага года ўсё будзе правiльна ў развiццi ўнутрыпалiтычнага жыцця, думаю, тады адкрыюцца магчымасцi для поўнага развiцця супрацоўнiцтва памiж Еўрапейскiм саюзам i Беларуссю. Я гэтага жадаю вам, жадаю вашай краiне".

Германiя — адзiн з прыярытэтных партнёраў Беларусi. Развiццё адносiнаў з ФРГ з'яўляецца адной з галоўных перадумоў нармалiзацыi адносiнаў з ЕС i поўнамаштабнага ўдзелу Беларусi ў еўрапейскiх мiждзяржаўных i мiжпарламенцкiх арганiзацыях. ФРГ у знешнiм гандлi Беларусi ўстойлiва займае адно з вядучых месцаў сярод краiн па-за СНД.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол ФРГ у Беларусi Гебхарт Вайс зрабiў усё магчымае для зблiжэння Беларусi з ЕС. Такi пункт гледжання выказаў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кiраўнiком германскай дыпламатычнай мiсii.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика