Аляксандр Лукашэнка: Рэгiянальнае супрацоўнiцтва з'яўляецца эфектыўным напрамкам развiцця iнтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве
16.12.2009
—
Новости Политики
|
Аб гэтым 15 снежня заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Чалябiнскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi Пятром Сумiным. Узаемныя вiзiты дэлегацый Беларусi i рэгiёнаў Расii ўжо сталi добрай традыцыяй. Абмеркаванне ў ходзе такiх сустрэч актуальных пытанняў супрацоўнiцтва дае магчымасць найбольш эфектыўна задзейнiчаць увесь напрацаваны патэнцыял гандлёва-эканамiчных, навукова-тэхнiчных i культурных сувязяў, намецiць новыя рубяжы ў iх развiццi. "Тым самым мы садзейнiчаем рэалiзацыi падпiсанага 10 гадоў таму саюзнага дагавора. І самае галоўнае — напаўняем яго канкрэтным зместам", — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што рэгiянальнае супрацоўнiцтва з'яўляецца эфектыўным напрамкам развiцця iнтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве. "У гэтых адносiнах эканамiчныя сувязi з Чалябiнскай вобласцю i iншымi рэгiёнамi Урала для Беларусi маюць асаблiвую значнасць", — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за апошнiя пяць гадоў тавараабарот Беларусi i Чалябiнскай вобласцi вырас амаль у тры разы i ў 2008 годзе дасягнуў $538 млн. А з Уральскай федэральнай акругай у цэлым ён павялiчыўся ў 2,7 раза i склаў амаль $12 млрд (34 працэнты ўсяго тавараабароту з Расiяй). "Iснуючы ўзровень кааперацыi паказвае, што мы вырабляем агульны прадукт, i ў гэтай сiтуацыi не павiнна быць складанасцяў у доступе тавараў на рынкi адзiн аднаго, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Мы павiнны прыняць меры, якiя даюць магчымасць прадпрыемствам Беларусi i Расii без абмежаванняў карыстацца мерамi дзяржпадтрымкi, мець роўны доступ да дзяржзакупак i крэдытных рэсурсаў. У Беларусi мы паступаем толькi так". У сваю чаргу Пётр Сумiн адзначыў, што Беларусь для Чалябiнскай вобласцi з'яўляецца стратэгiчным партнёрам. "Многiя нашы прадпрыемствы даўно i надзейна супрацоўнiчаюць", — сказаў ён. У прыватнасцi, ЗАТ "ЧалябiнскМАЗсэрвiс" плануе развiваць сэрвiсную сетку Мiнскага аўтазавода. "Беларускаму боку, думаю, будуць цiкавыя i распрацоўкi радыёзавода "Палёт", у частцы сiстэм кiравання паветраным рухам", — лiчыць губернатар. Акрамя таго, камбiнат "Магнезiт" зацiкаўлены ў велiкагрузных самазвалах БелАЗ. Чалябiнская вобласць мае патрэбу ў сельскагаспадарчай тэхнiцы. "Мы прывыклi да яе. Яна надзейная, простая, высокапрадукцыйная. Мы купляем не дарагую замежную тэхнiку, а менавiта беларускую i гатовы далей яе купляць", — адзначыў Пётр Сумiн. "У цэлым, мы прывыклi да якаснай беларускай бытавой тэхнiкi, прадуктаў харчавання, бялiзны, абутку, адзення", — сказаў губернатар Чалябiнскай вобласцi. Беларусь гатова падзялiцца сваiмi тэхналогiямi ў сельскай гаспадарцы. "Мы навучылiся будаваць танныя аб'екты. Калi будзе цiкавасць, мы можам вам iх паказаць, мы нiчога не хаваем. Калi хочаце, мы вам дапаможам iх стварыць. Мы гатовы прыехаць i падзялiцца вопытам", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што развiваць рэгiянальнае супрацоўнiцтва абавязкова неабходна пры падтрымцы губернатараў. Прэзiдэнт прапанаваў дапамогу беларускага боку ў развiццi ва Уральскiм рэгiёне праектаў па будаўнiцтве iнфраструктуры, i ў прыватнасцi мастоў. Акрамя таго, з кiраўнiком Чалябiнскага трактарнага завода была дасягнута дамоўленасць аб наладжваннi на тэрыторыi Беларусi зборкi мелiярацыйнай тэхнiкi пры садзейнiчаннi ЧТЗ. Плануецца, што зборачная вытворчасць пачнецца ўжо ў наступным годзе. На сустрэчу да Прэзiдэнта Беларусi акрамя кiраўнiцтва Чалябiнскай вобласцi прыбылi намеснiкi губернатараў Цюменскай i Курганскай абласцей Расii, кiраўнiкi прамысловых прадпрыемстваў. Усё гэта сведчыць аб вялiкай цiкавасцi да супрацоўнiцтва з беларускiмi партнёрамi. У сваю чаргу, у такiм супрацоўнiцтве зацiкаўлены i беларускi бок. Так, з членамi дэлегацыi выказалi жаданне сустрэцца прадстаўнiкi больш як 60 беларускiх прадпрыемстваў. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым 15 снежня заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Чалябiнскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi Пятром Сумiным. Узаемныя вiзiты дэлегацый Беларусi i рэгiёнаў Расii ўжо сталi добрай традыцыяй. Абмеркаванне ў ходзе такiх сустрэч актуальных пытанняў супрацоўнiцтва дае магчымасць найбольш эфектыўна задзейнiчаць увесь напрацаваны патэнцыял гандлёва-эканамiчных, навукова-тэхнiчных i культурных сувязяў, намецiць новыя рубяжы ў iх развiццi. "Тым самым мы садзейнiчаем рэалiзацыi падпiсанага 10 гадоў таму саюзнага дагавора. І самае галоўнае — напаўняем яго канкрэтным зместам", — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi. |
|