Багданкевіч: Гайдар зьбіраўся праводзіць глыбокія рэформы
16.12.2009
—
Новости Политики
|
Спадар Багданкевіч гаворыць, што ён неаднаразова сустракаўся з Ягорам Гайдарам і вельмі паважаў гэтага чалавека.
Некаторыя так званыя ўпраўленцы публічна называлі Гайдара “завлабом”, згадвае Станіслаў Багданкевіч: “Гэта было стаўленьне тых людзей, якія не разумеюць сучаснае разьвіцьцё эканомікі. Не разумеюць, што эфэктыўная эканоміка грунтуецца толькі на рынкавых прынцыпах. Гэта злапыхайніцтва, і ня болей. Гайдар – глыбокі тэарэтык, глыбокі – вытворца, дзелавы чалавек. І там, дзе рынкавыя рэформы адбыліся, напрыклад, у Польшчы, яна паказваюць сваю прагрэсіўнасьць нават ва ўмовах усясьветнага крызісу. У Польшчы сёньня пазытыў па ўсіх кірунках. У іх няма падзеньня экспарту, як у нас, аж на 40%. У іх заробкі ў 3-4 разы вышэйшыя за нашы. Такія ж рэформы зьбіраўся праводзіць у Расеі і Гайдар. Але расейская эліта была больш рэакцыйнай, менш эўрапейскай. Таму яны і сварылі толькі алігархічны капіталізм. А каб яны пайшлі шляхам Гайдара і яго калег, то Расея ўжо была б іншай. І ў палітычным пляне – дэмакратыя была б больш глыбокай, і тым больш было б болей эканамічнай свабоды”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Званок са “Свабоды” да прафэсара, доктара навук Станіслава Багданкевіча застаў яго ў той момант, калі былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі разглядаў кніжкі з дароўнымі надпісамі Ягора Гайдара.
|
|