Зменены Парадак фармiравання цэнаў на медыкаменты. 21.by

Зменены Парадак фармiравання цэнаў на медыкаменты

17.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўказам № 621 ад 11 снежня ўнёс дапаўненнi ва ўказ ад 11 жнiўня 2005 года № 366 "Аб фармiраваннi цэнаў на лекавыя сродкi, вырабы медыцынскага прызначэння i медыцынскую тэхнiку".

Неабходнасць унясення дапаўненняў абумоўлена тым, што да гэтага часу не быў устаноўлены парадак фармiравання цэнаў на лекавыя сродкi i медыцынскiя тавары ў выпадку прадастаўлення фiнансавых скiдак айчыннымi арганiзацыямi-вытворцамi аптовым пакупнiкам краiны.

Унесеныя дапаўненнi ва ўказ № 366 дадуць магчымасць айчынным вытворцам прадастаўляць фiнансавыя скiдкi на тых жа ўмовах, што ўстаноўлены для нерэзiдэнтаў Беларусi, якiя iмпартуюць лекавыя сродкi.

Увядзенне такога механiзма павiнна павысiць зацiкаўленасць аптэчных структур, у першую чаргу недзяржаўных, у набыццi медыцынскiх тавараў айчыннай вытворчасцi.

Атрыманне фiнансавых скiдак ад айчынных вытворцаў пры закупцы лекавых сродкаў дасць магчымасць прадпрыемствам сiстэмы "Фармацыя" кампенсаваць страты нерэнтабельных сельскiх аптэк, а таксама страты ад прыгатавання лекавых сродкаў у аптэках.

Указ уступае ў сiлу пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўказам № 621 ад 11 снежня ўнёс дапаўненнi ва ўказ ад 11 жнiўня 2005 года № 366 "Аб фармiраваннi цэнаў на лекавыя сродкi, вырабы медыцынскага прызначэння i медыцынскую тэхнiку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика