З узнагародай!. 21.by

З узнагародай!

18.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За ўзорнае выкананне воiнскага абавязку, высокае прафесiйнае майстэрства, дасягненне значных вытворчых паказчыкаў, заслугi ў развiццi нафтахiмiчнай прамысловасцi, аховы здароўя, культуры Прэзiдэнт Беларусi адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi шэраг грамадзян краiны.

Ордэна "За службу Радзiме" ІII ступенi ўдастоены палкоўнiкi Iгар Быкаў, Iгар Насiбянц i Валерый Свiрыд. Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугi" iнжынер-тэхнолаг ВПУП "Цветлiт" Беларускага таварыства глухiх Станiслаў Абуховiч, генеральны дырэктар ААТ "Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод" Анатоль Купрыянаў, генеральны дырэктар ААТ "Белгархiмпрам" Анатоль Смычнiк, работнiкi ААТ "Белшына". Медалём Францыска Скарыны адзначаны артыст Гродзенскага абласнога тэатра лялек Тамара Корнева, а таксама дырыжор i артысты Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi Вячаслаў Чарнуха, Алена Шведава, Алег i Iрына Яромкiны. Указам кiраўнiка дзяржавы прысвоены ганаровыя званнi: "Народнага артыста Беларусi" — артысту Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Сяргею Франкоўскаму, "Заслужанага работнiка прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь" — дырэктару ВПУП "Цветлiт" Беларускага таварыства глухiх Сяргею Яфрэменку. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалём "За бездакорную службу" I, II, III ступенi ўзнагароджаны супрацоўнiкi органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя ўнутранай службы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За ўзорнае выкананне воiнскага абавязку, высокае прафесiйнае майстэрства, дасягненне значных вытворчых паказчыкаў, заслугi ў развiццi нафтахiмiчнай прамысловасцi, аховы здароўя, культуры Прэзiдэнт Беларусi адзначыў дзяржаўнымi ўзнагародамi шэраг грамадзян краiны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика