ПА АБСЭ – апазыцыя: “дыялёг з элемэнтамі крытыкі”
21.12.2009
—
Новости Политики
|
Дзьве гадзіны цягнулася сёньня сустрэча дэлегацыі спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая знаходзіцца з візытам у Менску, з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі. Ачольвае дэлегацыю дэпутатка са Швэцыі баранэса Сэсілія Вінгстрам. Разам зь ёй знаходзяцца яшчэ два чальцы групы: з Польшчы і Італіі.Апазыцыю на сустрэчы прадстаўлялі Юрась Губарэвіч, Зьміцер Дашкевіч, Аляксандар Казулін, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Віталь Рымашэўскі. На агульную думку, сустрэча атрымалася “канструктыўнай, з элемэнтамі крытычнага дыялёгу”. Пачаткам дыскусіі стала прапанова апазыцыі падсумаваць вынікі той стратэгіі, якой Парлямэнцкая асамблея АБСЭ пачала прытрымлівацца з 2000 году. Менавіта тады ПА АБСЭ прызнала Нацыянальны сход Беларусі паўнавартасным парлямэнтам. Мэта выглядала абнадзейваючай – навучыць беларускіх дэпутатаў дэмакратыі. Але, як падкрэсьлівалі апазыцыянэры, найбольш жорсткае рэпрэсіўнае заканадаўства было прынятае Нацыянальным сходам як раз падчас гэтага навучаньня. І таму, на думку гаспадароў сустрэчы, ПА АБСЭ патрэбна ўносіць карэктывы ў гэту стратэгію. Сёньня дэлегацыя зь Капэнгагэну наведае таксама Міністэрства юстыцыі, Палату прадстаўнікоў і Цэнтральную выбарчую камісію. Наведваньне Міністэрства замежных спраў і выніковая прэсавая канфэрэнцыя адбудуцца заўтра ў першай палове дня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзьве гадзіны цягнулася сёньня сустрэча дэлегацыі спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая знаходзіцца з візытам у Менску, з прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі.
|
|