Бюджэтнiкам, пенсiянерам i сем'ям з малымi дзецьмi — прыбаўкi. 21.by

Бюджэтнiкам, пенсiянерам i сем'ям з малымi дзецьмi — прыбаўкi

29.12.2009 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 студзеня памер тарыфнай стаўкi І разраду работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту цi карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, павялiчыцца на 5,2 працэнта — з 77 да 81 тысячы рублёў.

Пры гэтым да тарыфных ставак работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту цi карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, вызначаныя павышальныя i панiжальныя каэфiцыенты. Так, каэфiцыент для 1 разраду складае 2,419, для 27 разраду — 0, 978.

Плюс да таго, з 1 студзеня павялiчваецца мiнiмальная зарплата. Яна складзе 258 600 рублёў — гэта адпавядае 103 працэнтам ад бюджэту пражытковага мiнiмуму.

Адначасова ўказам кiраўнiка дзяржавы з 1 студзеня павялiчваюцца i працоўныя пенсii. Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, са студзеня карэкцiроўка фактычнага заробку пенсiянераў пры пераразлiку будзе рабiцца зыходзячы з сярэдняй зарплаты за III квартал гэтага года — 1 034 512 руб. У вынiку са студзеня працоўныя пенсii павысяцца ў сярэднiм на 9, а пенсii па ўзросце ўзрастуць на 9,2 працэнта — адпаведна, на 38,5 i 41,1 тыс. рублёў.

У прыватнасцi, сярэднi памер працоўных пенсiй складзе 468 тыс., сярэднi памер пенсii па ўзросце — 490,5 тыс., сярэднi памер мiнiмальнай пенсii па ўзросце (пры стажы, не меншым за 20 гадоў у жанчын або не меншым за 25 гадоў у мужчын) — 217,7 тыс. рублёў. Пры гэтым, зазначылi ў мiнiстэрстве, канкрэтны памер павелiчэння ў кожнага пенсiянера будзе розным — зыходзячы з iндывiдуальнага стажу, каэфiцыента, права на надбаўкi i павышэннi.

Нарэшце, таксама з 1 студзеня, павялiчваецца памер дапамог сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, — з 80 да 100 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму або з 200.060 да 250.070 рублёў. Прычым надалей гэтая дапамога будзе ўзрастаць штоквартальна — у сувязi са змяненнем БПМ.

Дарэчы, адзначаюць у мiнiстэрстве, папярэднiя захады па павелiчэннi дзiцячых выплат (павелiчэнне дапамогi на дзяцей да 3 гадоў з 65 да 80 працэнтаў БПМ, павелiчэнне аднаразовых дапамог пры нараджэннi) далi пэўныя вынiкi — у краiне адзначаецца павелiчэнне паказчыкаў нараджальнасцi. За студзень—кастрычнiк гэтага года ў краiне з'явiлася 92615 немаўлят — на 2,2 працэнта больш, чым за аналагiчны перыяд летась.

Пры гэтым, падкрэслiлi ў мiнiстэрстве, неабходныя сродкi на павелiчэнне пенсiй i дапамог на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў ёсць, так што ў 2010 годзе гэтыя выплаты павiнны iсцi без збояў.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня памер тарыфнай стаўкi І разраду работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту цi карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, павялiчыцца на 5,2 працэнта — з 77 да 81 тысячы рублёў. Пры гэтым да тарыфных ставак работнiкаў арганiзацый, якiя фiнансуюцца з бюджэту цi карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi, вызначаныя павышальныя i панiжальныя каэфiцыенты. Так, каэфiцыент для 1 разраду складае 2,419, для 27 разраду — 0, 978.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика