На падтрымку таленавiтай моладзi выдзелена амаль Br460 млн
12.01.2010
—
Новости Политики
|
На фiнансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па падтрымцы таленавiтай моладзi выдзелена Br459,181 млн. Адпаведнае распараджэнне падпiсаў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў таксама рашэнне савета спецфонду. З названых сродкаў Br239,855 млн будзе выплачана ў выглядзе прэмiй i стыпендый лаўрэатам мiжнародных i нацыянальных фестываляў i конкурсаў. На выплату прызавых фондаў пераможцам Рэспублiканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю", Рэспублiканскай музычна-тэарэтычнай алiмпiяды, Х Мiжнароднага конкурсу юных кампазiтараў iмя Ю.У. Семянякi, ІV Мiжнароднага конкурсу пiянiстаў "Мiнск-2010" i iншыя мэты, звязаныя з забеспячэннем дзейнасцi фонду, накiравана Br219,326 млн. Як адзначылi ў прэс-службе, гэта распараджэнне дасць магчымасць забяспечыць адрасную дзяржаўную падтрымку лепшых прадстаўнiкоў таленавiтай моладзi, стварыць спрыяльныя ўмовы для пошуку, станаўлення i развiцця юных талентаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фiнансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па падтрымцы таленавiтай моладзi выдзелена Br459,181 млн. Адпаведнае распараджэнне падпiсаў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў таксама рашэнне савета спецфонду.
|
|