Ярмошыну не запрасілі на выбары прэзідэнта Украіны
12.01.2010
—
Новости Политики
|
Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі не паедуць назіральнікамі на прэзідэнцкія выбары ва Украіну. Пра гэта паведміў сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік. Паводле яго словаў, украінскі ЦВК не запрасіў «калег» з Беларусі. За выбарамі прэзідэнта Украіны будуць назіраць дэпутаты «палаты прадстаўнікоў», якія паедуць у складзе дэлегацыі назіральнікаў ад СНД, паведамляе.Для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў ва Украіну паедзе таксама група назіральнікаў ад беларускіх праваабаронцаў у складзе 50 чалавек. Ладзіць групу назіральнікаў і Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, ад якога паедзе каля 20 чалавек. Нагадаем, што да прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, якія прызначаныя на 17 студзеня, застаўся ўсяго тыдзень. Усе выбарчыя кампаніі, якія адбыліся ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Кіраўніку Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў выбараў забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі не паедуць назіральнікамі на прэзідэнцкія выбары ва Украіну. Пра гэта паведміў сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік. |
|