Мірон. Легенда
14.01.2010 17:47
—
Новости Политики
|
![]() Першы свой сцяг наш беларускі Зорра ўзняў 27 ліпеня 1995 года над 40-метровым комінам райбыткамбіната ў Лёзне. Побач была прымацаваная запіска: «Вярніце народу гістарычную памяць». Гэта быў пачатак. «Мірон перайменаваў станцыю «Красное знамя». «Легендарны Мірон вывесіў над фестывальным Віцебскам два бел-чырвона-белыя сцягі». «Мірон вывесіў сцяг над Паляямі». Мы прывыклі да падобных загалоўкаў у незалежнай прэсе. Бясстрашны герой уздымаў сцягі ў розных кутках Беларусі з нагоды нацыянальных святаў, не прызнаных лукашэнкаўскай уладай. Ён заўжды заставаўся інкогніта. Невядома нават, адзін ці некалькі чалавек, рызыкуючы жыццём, узлазілі на высакавольтныя лініі ды коміны ў дзясяткі метраў вышыні. Мірон стаў легендай. А пачалося ўсё 27 ліпеня 1995 года, у Дзень Незалежнасці. На 40-метровым коміне райбыткамбіната ў Лёзне з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Побач была прымацаваная цыдулка: «Вярніце народу гістарычную памяць». І подпіс — Мірон. Так ён выказаў пратэст супраць рэферэндуму, на якім бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі змененыя на абноўленыя савецкія сімвалы. Пазней невядомы мужчына ў гутарцы з журналістамі, адвярнуўшыся спіной, раскажа, што прымацаваў побач бляшанку з надпісам «выбуховае прыстасаванне» — каб сцяг даўжэй правісеў. Міліцыянты стралялі ў тую бляшанку з карабіна. У часе другой гутаркі невядомы хаваў свой твар пад маскай, абяцаючы адкрыцца, калі прыйдзе час. Час, калі ён вывесіць бел-чырвона-белы сцяг над Домам урада. Так да тытула «легендарны» дадалося параўнанне з Зорра. Мірон — несапраўднае імя, патлумачыў невядомы, мог быць і Янка, і Васіль. Але такое імя было ў ягоным радаводзе. Імя Мірона, ці аднаго з Міронаў, адкрылася сёлета, пасля неверагоднай акцыі ў Віцебску 7 студзеня 2010 года. У той дзень нацыянальны сцяг быў узняты на высачэзнай яліне. Быў затрыманы 35-гадовы будаўнік Сяргей Каваленка. Учынкі Мірона натхнілі многіх. «Малады фронт» пачаў ладзіць акцыі «Горад наш!», вывешваючы сцягі на дахах. Яны трываюць да сёння, і ладзяць іх ужо не толькі маладафронтаўцы. Адна з самых эфектных — 29 кастрычніка 2009 года, калі на праспекце Незалежнасці ў Мінску дзясяткі нацыянальных сцягоў змясціла «Еўрапейская Беларусь». Такім чынам людзі пратэстуюць супраць уціску нацыянальна-беларускага ў лукашэнкаўскай Беларусі. Асоба Мірона натхняе не толькі на дзеянні, але і на творы. «Дрыжыце: і калхозны трон, і падхалімскія капэлы, калі вывешвае Мірон сцяг родны бел-чырвона-белы!» Гэтае чатырохрадкоўе Рыгор Барадулін дадаў да карціны мастака Аляксея Марачкіна «Мірон». Аддаючы належнае легендарнаму Мірону, Марачкін не абмежаваўся адной карцінай — на ягоныя словы бард Зміцер Сідаровіч спявае: «Мірон, Мірон, Мірон — легенда, міраж. Хто ён, адкуль ён? Ведама толькі — свой малец. Наш». ![]() Сцяг над Віцебскам, чэрвень 2006 году. Фота Сержука Серабро. ![]() Горад наш! Асіповічы, лета 2008 году. ![]() 29 кастрычніка 2009 году на праспекце Незалежнасці з'явіліся дзесяткі нацыянальных сцягоў. Фота Юліі Дарашкевіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы свой сцяг наш беларускі Зорра ўзняў 27 ліпеня 1995 года над 40-метровым комінам райбыткамбіната ў Лёзне. |
|