Януковіч расказаў пра перавагі тых, хто адбываў турэмнае пакараньне
31.01.2010
—
Новости Политики
|
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч лічыць, што досьвед турэмнага зьняволеньня робіць чалавека больш адказным. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлекампаніі «Ўкраіна». «Вядома, гэта чалавека траўмуе, але загартоўвае й дае магчымасьць задумацца пра жыцьцё нашмат глыбей, чым у тым выпадку, калі ты гэтага ня ведаеш, або з гэтым не сутыкаешся. Кожны чалавек, які атрымлівае ў жыцьці выпрабаваньне, пакуты, набіраецца досьведу й плаціць за свае памылкі».Акрамя гэтага, паводле слоў палітыка, такі досьвед дае магчымасьць чалавеку задумацца, як можа быць кепска, і як можа зьнянацку зьмяніцца лёс. Януковіч таксама падкрэсьліў, што наяўнасьць досьведу турэмнага зьняволеньня прымушае чалавека ставіцца з большым спачуваньнем да іншых людзей, да якіх прыходзіць бяда. У 1968 годзе, у падлеткавым веку, Януковіча асудзілі, ён адбываў пакараньне ў калёніі для няпоўнагадовых, а ў 1970 годзе яго асудзілі ў другі раз за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў сярэдняй цяжкасьці. Абедзьве судзімасьці суд скасаваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|