Значнага павелiчэння цэнаў на нафтапрадукты ў Беларусi ў найблiжэйшы час не плануецца. 21.by

Значнага павелiчэння цэнаў на нафтапрадукты ў Беларусi ў найблiжэйшы час не плануецца

04.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамiў учора журналiстам прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi.

"Нiякiх iстотных змяненняў для аўтаперавозчыкаў, для насельнiцтва не плануецца, значных ваганняў цэнаў на нафтапрадукты не будзе, — сказаў Сяргей Сiдорскi. — Мы зробiм усё, каб насельнiцтва i тыя, хто за рулём, апынулiся ў дастаткова камфортных умовах".

Кiраўнiк урада дадаў, што эканомiка Беларусi забяспечвае канкурэнтаздольнасць нафтапрадуктаў не толькi ўнутры краiны, але i ў параўнаннi з сумежнымi дзяржавамi. Так, напрыклад, лiтр дызпалiва ў Беларусi каштуе 78-79 цэнтаў, ва Украiне цана гэтай прадукцыi за лiтр складае 84 цэнты, а ў Лiтве, Латвii i Польшчы — 1,33-1,39 долара. У Расii цана нiжэйшая, што тлумачыцца наяўнасцю багатых нафтавых рэсурсаў у гэтай краiне. Такая ж сiтуацыя i па бензiну. Калi ў Беларусi лiтр бензiну АІ-92 каштуе 0,96-0,98 цэнта, то ў Лiтве, Польшчы, Латвii — каля паўтара долара. "Мы робiм усё, каб цэны на беларускiх запраўках былi канкурэнтаздольнымi i ў той жа час прывабнымi для спажыўцоў", — рэзюмаваў прэм'ер-мiнiстр.

Прэм'ер-мiнiстры Беларусi i Расii Сяргей Сiдорскi i Уладзiмiр Пуцiн учора ў час тэлефоннай размовы абмеркавалi некаторыя пытаннi эканамiчнага супрацоўнiцтва дзвюх краiн. Аб гэтым паведамiў журналiстам прэс-сакратар расiйскага прэм'ер-мiнiстра Дзмiтрый Пяскоў. У прыватнасцi абмяркоўвалiся бягучыя аспекты двухбаковага супрацоўнiцтва ў галiне энергетыкi, будаўнiцтва, а таксама хiмiчнай прамысловасцi, сказаў прэс-сакратар. Гэта ўжо другая тэлефонная размова прэм'ер-мiнiстраў дзвюх краiн за апошнiя 5 дзён. 30 студзеня яны абмяркоўвалi двухбаковае супрацоўнiцтва ў сферы энергетыкi i паставак энергарэсурсаў, а таксама ўзаемаадносiны ў галiне будаўнiцтва i крэдытна-фiнансавай сферы. Сяргей Сiдорскi i Уладзiмiр Пуцiн дамовiлiся таксама правесцi чарговае пасяджэнне Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы ў сакавiку ў Брэсце.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў учора журналiстам прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi. "Нiякiх iстотных змяненняў для аўтаперавозчыкаў, для насельнiцтва не плануецца, значных ваганняў цэнаў на нафтапрадукты не будзе, — сказаў Сяргей Сiдорскi. — Мы зробiм усё, каб насельнiцтва i тыя, хто за рулём, апынулiся ў дастаткова камфортных умовах".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика