Амбасада Польшчы абвяргае БТ. 21.by

Амбасада Польшчы абвяргае БТ

09.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польскага амбасадара адклікалі ў Варшаву. Пра гэта паведаміў прадстаўнік польскай амбасады ў Менску Павал Марчук.Фармальна амбасадар Генрык Літвін адкліканы ў МЗС Польшчы для кансультацыяў. Ці ўжо зьехаў зь Менску спадар амбасадар, Павал Марчук паведаміць ня змог.

Рашэньне пра адкліканьне амбасадара МЗС Польшчы ўхваліў пасьля ўчарашняга захопу беларускімі ўладамі Дома польскага ў Івянцы.

У часе спрэчак вакол Дома польскага прысутнічаў кіраўнік консульскага адзьдзелу амбасады Польшчы Марэк Марцінэк. Першы канал БТ ўчора абвінаваціў яго ва ўмяшаньні ў справы беларускай грамадзкай арганізацыі – Саюза палякаў.

Павал Марчук абверг гэтыя абвінавачваньні, ён зазначыў, што польскі консул у Івянцы выконваў свае наўпроставыя абавязкі, зьвязаныя з нацыянальнымі меншасьцямі, якія выцякаюць з міжнародных канвэнцый.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польскага амбасадара адклікалі ў Варшаву. Пра гэта паведаміў прадстаўнік польскай амбасады ў Менску Павал Марчук.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика