Бабруйск: Пачатак ідэалагічнай “апрацоўкі”. 21.by

Бабруйск: Пачатак ідэалагічнай “апрацоўкі”

09.02.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” па старой традыцыі пачала “падрыхтоўваць” электарат  да мясцовых выбараў. Пакуль уладам невядомыя імёны тых прадстаўнікоў дэмсілаў, якія збіраюцца паўдзельнічаць у выбарах, таму афіцыйная “крытыка” носіць абагульняючы характар.Так, напрыклад, у артыкуле Аляксанда Цімафеева “А песни-то старые”, які выйшаў у апошнім нумары газеты, аўтар тлумачыць гараджанам, чаму «диванные» партыі не вераць у гэтыя выбары. Па версіі супрацоўніка газеты, яны папросту не маюць шанцаў на перамогу, бо ў іх нізкая папулярнасць і яны не жадаюць прымаць удзел у палітычным жыцці краіны.

Для таго, каб чытачы не сумняваліся ў чыстых намерах  спадара Цімафеева, ён заклікае партыі ісці на мясцовыя выбары, бо “старые песни о бойкоте и «недемократичности избирательного процесса» слушателей нынче почти не находят». Не забыў супрацоўнік “БЖ” узгадаць і аб вандроўках “партийных деятелей по западным столицам”, і напрыканцы артыкула выказаў спадзяванне, што бабруйчане прагаласуюць правільна.

Нагадаем, што газета «Бабруйскае жыццё» пастаянна друкавала пад час апошніх выбараў у ППНС артыкулы, якія ўтрымлівалі паклёп і абразы ў бок кандыдатаў у дэпутаты ад дэмсілаў. Тады рупар гарвыканкама «прайшоўся» не толькі па саміх кандыдатах, але і па іх сем'ях.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика